Бясплатная дастаўка

"Мне заўсёды дазвалялі быць самім сабой як мастаку, што для мяне важна" Марк Конлан пра сваю творчасць і супрацоўніцтва з HVILINA

Наша новая калекцыя Oil on Canvas створана ў супрацоўніцтве з ірландскім мастаком-ілюстратарам Маркам Конланам. У інтэрв'ю з Маркам мы раскажам больш пра яго творчым шляху, тэндэнцыях у дызайне, а таксама аб супрацоўніцтве і працэсе стварэння новай лінейкі.

 - Марк Конлан - ірландскі мастак з Мельбурна. Здольнасць Марка давесці канцэпцыю да яе візуальнай сутнасці адрознівае яго ад іншых, дзякуючы чаму ён мае гонар працаваць з аднымі з самых вядомых сусветных брэндаў: Coca Cola, Illy, Casetify. - 

 

Можаш, калі ласка, распавесці нам аб сваім творчым шляху? З чаго пачалася твая любоў да ілюстрацыі?

Яна пачалася ў раннім узросце. Я заўсёды быў дапытлівым і творчым дзіцём. Заўсёды хацеў быць мастаком, калі вырасту, і ўсе вакол мяне заўсёды заахвочвалі гэтае. Гэтая любоў працягвала развівацца па меры таго, як я вучыўся, а затым пачаў сваю прафесійную кар'еру ў якасці графічнага дызайнера. Я заўсёды ведаў, што лагічна было б стаць ілюстратарам. Наш любоўны раман працягваецца кожны дзень, бо я працягваю знаходзіць свой мастацкі голас унутры і працягваю рабіць тое, што я люблю, кожны дзень.

Як ты знайшоў свой стыль?

Мой цяперашні стыль пэўна быў знойдзены ў выніку вялікай колькасці даследванняў. Штодзённая праца над сабой і сваім мастацтвам адназначна прывяла мяне туды, дзе я знаходжуся цяпер. Натхненне – гэта вельмі важная частка росту. Калі мы не рухаемся наперад, мы стаім на месцы, і часта менавіта тады мы можам страціць нашую творчую іскру. Я заўсёды думаю, што мой стыль развіваецца і змяняецца рэгулярна, што мне па душы.

Што натхняе цябе тварыць?

Не хачу здацца занадта банальным, але я гэтае раблю проста дзеля самавыяўлення. Мне падабаецца мець магчымасць абуджаць свае эмоцыі, будзь яны добрымі ці дрэннымі, з дапамогай якога-небудзь канкрэтнага сродка. Гэта не форма самавыяўлення, а амаль што тэрапія. У спалучэнні з гэтым мне падабаецца даваць іншым магчымасць паглядзець на мастацтва. Я думаю, што мастацтва – гэта вельмі важны аспект жыцця, дзякуючы якому мы ўсе можам знайсці агульныя кропкі судакранання.

Ці ёсць у цябе якія-небудзь любімыя ілюстратары? Калі так, то хто яны?

Я пастаянна натхняюся дзіўнымі мастакамі, якія знаходзяцца вакол мяне кожны дзень. Гэта вялікая частка мяне як мастака, якім я ёсць. Мае любімыя мастакі пастаянна змяняюцца ў залежнасці ад праекта, настрою і г.д. У дадзены момант мне падабаецца творчасць Беатрыс Алемагна ў яе меланхалічных кнігах для дзяцей. Таксама нядаўна я ўзяў у рукі кнігу Квенціна Блэйка, так што ўва мне зноў разгарэлася любоў да яго выдатна нядбайнага стылю.

Якая твая любімая ілюстрацыя сярод усіх тваіх работ і чаму?

Не ўпэўнены, што змагу адказаць на гэтае пытанне. Я цалкам дакладна адзін з тых мастакоў, якія, на самой справе, не любяць азірацца на свае старыя работы. Думаю, што мая творчасць створаная для таго, каб яе любілі іншыя, а не я, мастак.

Якія праекты ёсць найбольш значныя для цябе ў тваёй працы і чаму? Ці, можа быць, ты можаш назваць топ-3?

На дадзены момант у маёй кар'еры мне пашчасціла ўдзельнічаць у некалькіх выдатных праектах і калабарацыях. З пункту гледжання значнасці гэта было маё супрацоўніцтва з LOQI, галоўным чынам проста з-за таго ахопу, які яно атрымала. Сумкі былі даступныя ў некаторых з маіх самых любімых галерэй. 

Я таксама працаваў над некалькімі сапраўды класнымі кампаніямі. “Bally“ замовілі ў мяне тры сумкі, гэта было крута. Я супрацоўнічаў з манрэальскай кампаніяй па вытворчасці адзення “Le cartel” для стварэння цэлай калекцыі адзення. Мне таксама вельмі спадабалася працаваць з Мельбурнскай тэатральнай кампаніяй. Упершыню ў гісторыі кампаніі была замоўлена серыя ілюстрацый для штогадовай брашуры. Гэта было чымсьці накшталт прывілею для мяне.

Ці мог бы ты распавесці нам аб сучасных тэндэнцыях у ілюстраванні? Ці ёсць увогуле нейкія трэнды? Што, на тваю думку, мяняецца з часам?

Я думаю, што мэтавыя арыенціры трэндаў пастаянна мяняюцца. Гэта тое, што робіць індустрыю адначасова складанай і цікавай. Шчыра кажучы, я не думаю, што змог бы вызначыць бягучыя тэндэнцыі самі па сабе, але ведаю, што мы, мастакі, павінны працягваць развівацца, каб быць часткай гэтага цыклу. Аднак самае пацешнае ў мастацтве тое, што яно настолькі суб'ектыўнае, што, у сваю чаргу, у тваёй працы заўсёды знойдзецца аўдыторыя, як у мінулым, так і ў сучаснасці.

Цяпер хацелі б пагаварыць пра супрацоўніцтва з нашым брэндам. Якою была твая рэакцыя, калі HVILINA напісала табе з прапановай аб супрацоўніцтве? Ты чуў аб нашым брэндзе раней?

На самой справе, я не чуў пра HVILINA да таго, як яны са мной звязаліся, але, калі я прачытаў больш пра сам брэнд, я быў уражаны вашымі выдатнымі прадуктамі. Для мяне было вялікім гонарам мець магчымасць супрацоўнічаць над такім прэстыжным прадуктам. Мне пашанцавала.

Ці быў ты знаёмы з творчасцю ўкраінскага мастака Аляксандра Мурашкі? Што ты можаш сказаць пра яго творчасць і карціны, якія мы абралі для калекцыі?

Я быў добра знаём з творчасцю Мурашка, бачыў яго карціны. Але гэта супрацоўніцтва таксама дало мне магчымасць пазнаёміцца з яго працамі бліжэй і паглыбіцца ў дэталі. Ён не толькі адлюстроўвае сутнасць жыцця ў сваіх палотнах, але ў яго таксама атрымоўваецца захаваць момант, як ніякаму іншаму мастаку.  Выразны характар персанажаў у спалучэнні з каляровай палітрай сапраўды робіць яго працы унікальнымі.

Можаш, калі ласка, распавесці нам, як праходзіла праца над такою задачаю? Ці быў у цябе падобны досвед працы?

Такі досвед я меў упершыню. У мяне ніколі не было магчымасці паспрабаваць перапрацаваць творы іншага мастака ў такой манеры. Аднак, гэта быў выдатны вопыт. Але разам з тым гэта было страшна, паколькі я ведаў, што мая праца ніколі не зможа наблізіцца да яго працы, і я зусім не хацеў абразіць яго творчасць перайманнем. Таму я вызначана вельмі стараўся з павагай да яго творчасці заставацца ў сваім стылі, наколькі гэта было магчыма. І я спадзяюся, што такое пераасэнсаванне яго работ, спадабаецца людзям.

Якое пасланне ты хацеў бы данесці з дапамогай гэтага супрацоўніцтва, калі яно ў цябе ёсць?

Я думаю, я проста хацеў бы аддаць належнае працы Мурашкі. Спадзяюся, што мае ілюстрацыі заслужана знаходзіцца побач з тымі, якія стварыў ён. Я шчыра ўдзячны за такое супрацоўніцтва. Так што я спадзяюся, што такое пераасэнсаванне яго карцін спадабаецца людзям.

 

Што ты можаш сказаць аб супрацоўніцтве з HVILINA? Што ты адчуў, калі ўбачыў гадзіннік са сваімі ілюстрацыямі?

Гэта быў такі выдатны досвед. Вытворчасць з самага пачатку была прафесійнаю і вельмі комплекснаю. Мне заўсёды дазвалялі быць самім сабой як мастаку, што для мяне важна. Выдатны прадукт –гэта вішанька на торце. Аднак, я крыху здзіўлены узроўнем якасці падыходу да распрацоўкі. Мастацтва і прадукт так добра спалучаюцца адзін з адным, як і павінна быць.

Вас могут заинтересовать
1119 BYN

-10% ПА ПЕРАДЗАМОВЕ

OIL ON CANVAS GIRL IN RED
1119 BYN 1007 BYN
1119 BYN
Наверх
ЗАМОВА Ў 1 КЛІК

Сапраўдным пацвярджаю, што я азнаёмлены і згодны з умовамі аферты і палітыкі канфідэнцыяльнасці.