Гадзіннікавае выданне Time+Tide Watches, якое ўваходзіць у лік вядучых медыя, прысвечаных наручным гадзіннікам, уключыла нашу калекцыю L&MR MECHANICAL у свой штотыднёвы агляд навінак. Медыя адзначыла ўнікальныя тэхнічныя і дызайнерскія рашэнні калекцыі.
“Hvilina анансуе новую калекцыю, натхнёную эстэтыкай арт-дэко. Калекцыя L&MR адсылае да Ліверпульска-Манчестерскай чыгункі 1830 года”.
Рэдакцыя падкрэслівае ключавыя асаблівасці мадэляў: прамавугольны корпус з нержавеючай сталі, выразны цыферблат з гільяшаваным узорам і надзейны японскі механізм Miyota 9029.
Выказваем падзяку рэдакцыі Time+Tide Watches за ўпамінанне!
📎 Арыгінальны матэрыял чытайце на сайце Time+Tide Watches: https://timeandtidewatches.com/frederique-constant-bulova-porsche-design-last-week-in-watches/