Бясплатная дастаўка
Мы рады прэзентаваць вынік сумеснага супрацоўніцтва з беларускай мастачкай Лізаветай Чырвонцавай – калекцыю "Выцінанка", натхнёную чараўніцтвам народнага фальклору, самабытнасцю беларускай культуры і міфалагічнымі матывамі!
Выцінанка – гэта від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва; ажурны ўзор, выразаны з чорнай, белай або каляровай паперы; а таксама тэхніка традыцыйнага выразання з паперы.
Дызайнеры і канструктары каманды "HVILINA" сумесна з Лізаветай адаптавалі аўтарскія творы мастачкі i ажыццявілі іх у дызайне наручных гадзіннікаў.