Медыя HYPEBEAST, адно з галоўных выданняў, прысвечаных мужчынскай модзе, сучаснай культуры і стрытвіру, апублікавала матэрыял пра нашу кіберпанк-калекцыю NOMBRO HYBRID.
Аўтар адзначае канцэптуальнасць калекцыі і яе візуальную мову. Кожны адценне адсылае да пэўнага настрою, гуку і эстэтыкі ўнутры кіберпанк-сусвету. Шэсць мадэляў з рознымі каляровымі рашэннямі цыферблатаў атрымалі назвы: SYNTHWAVE, NEW WAVE, DOWNBEAT, INDUSTRIAL, AMBIENT і CYBER NOISE.
“Натхненне кіберпанкам асабліва выразна прасочваецца ў мадэлі Synthwave — цыферблат у ружова-фіялетавых танах нагадвае неонавае ззянне мегаполіса”.
Дзве мадэлі — AMBIENT і CYBER NOISE — вылучаюцца IP-пакрыццём з ружовага золата, у той час як астатнія мадэлі выкананы з класічнай нержавеючай сталі.
“Пакрыццё SuperLuminova на стрэлках і індыкатарах падкрэслівае футурыстычны характар гадзіннікаў і забяспечвае выдатную чытальнасць у цемры. Стрэлка з функцыяй GMT надае цыферблату кантрасны акцэнт”.
Мы выказваем падзяку рэдакцыі HYPEBEAST за ўвагу да нашага брэнду!
📎 Арыгінальны матэрыял чытайце на сайце HYPEBEAST: https://hypebeast.com/2024/7/hvilina-nombro-hybrid-watch-collection-release-info