Бясплатная дастаўка

collection img

STAR CHRONICLE

Калекцыя ад “HVILINA” пад назваю “Star Chronicle” натхнёная міфамі і легендамі Беларусі пра Месяц і Сонца, а таксама ўяўленнем нашых продкаў пра нябесную механіку. Шмат якія з гэтых паданняў нагэтулькі старажытныя, што пачалі сваё існаванне яшчэ да з'яўлення пісьменства. Яны захоўваліся, перадаючыся з вуха на вуха цягам шматлікіх пакаленняў.

 

Дагэтуль у адкрытым доступе ёсць мала інфармацыі на гэту тэму. Паданні раскіданы па вялікай колькасці куткоў нашай краіны. Шмат якія з іх, на жаль, зусім згублены. Але тыя, што захаваліся, камандзе “HVILINA” дапамагла сабраць Ірына Клімковіч журналістка і публіцыстка, экс-супрацоўніца Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь, суаўтар энцыклапедычнага слоўніка «Беларуская міфалогія».

 

У якасці візуальнай выявы Месяца і Сонца на цыферблаце дызайнерамі “HVILINA” была распрацавана стылізацыя выявы арыгінальнага герба Францыска Скарыны XVI стагоддзя. Калекцыя пададзена мужчынскімі механічнымі і жаночымі кварцавымі мадэлямі. Больш дэталёвая інфармацыя аб калекцыі і некаторых легендах знаходзіцца ў апісанні да мадэляў. Поўны збор міфаў апублікаваны на нашым сайце ў раздзеле "Навіны".

 

Калекцыя STAR CHRONICLE была адзначана залатой узнагародай на міжнародным конкурсе дызайну MUSE Design Awards 2024 Season 2 у ЗША.

-15% SPECIAL OFFER

SPECIAL OFFER: MEN + WOMEN MODELS
2120 BYN
1720 BYN
1720 BYN
1720 BYN
1720 BYN

-10% ПА ПЕРАДЗАМОВЕ

STAR CHRONICLE MECHANICAL GREEN
1720 BYN 1548 BYN
790 BYN
790 BYN
790 BYN
790 BYN
790 BYN
790 BYN

SOLD OUT

STAR CHRONICLE MECHANICAL BLUE
Распрададзена
Наверх
ЗАМОВА Ў 1 КЛІК

Сапраўдным пацвярджаю, што я азнаёмлены і згодны з умовамі аферты і палітыкі канфідэнцыяльнасці.