Міжнародная дастаўка

Калекцыя STAR CHRONICLE удастоілася залатой узнагароды на MUSE Design Awards 2024: Season 2

Дарагія сябры, з гонарам паведамляем, што калекцыя STAR CHRONICLE атрымала яшчэ адну прэстыжную ўзнагароду — золата ў намінацыі Fashion Design - Watches на MUSE Design Awards 2024: Season 2 у ЗША.

Калекцыя Star Chronicle натхнёная міфамі і легендамі Беларусі пра Месяц і Сонца, уяўленнямі нашых продкаў пра нябесную механіку. Рэдкі матэрыял пра старажытныя паданні дапамагла сабраць экс-супрацоўніца Нацыянальнай акадэміі навук РБ Ірына Клімковіч. У якасці візуальнага вобраза Месяца і Сонца на цыферблаце гадзінніка была распрацавана стылізацыя арыгінальнага герба Францыска Скарыны XVI стагоддзя.

Мы бязмежна ўдзячныя вам за падтрымку! Гэта натхняе нас рухацца наперад і ствараць яшчэ больш смелыя дызайны!

MUSE Design Awards — гэта міжнародны конкурс для дызайнераў, які адзначае перадавыя дызайнерскія рашэнні ў розных галінах. Прэмія арганізавана міжнароднай асацыяцыяй International Awards Associate (IAA) і з’яўляецца адной з самых аўтарытэтных міжнародных узнагарод у галіне дызайну. Усяго было пададзена 8700 заявак з усяго свету. У гэтым годзе ў склад журы ўвайшло 78 прафесіяналаў з крэатыўнай і дызайнерскай індустрыі. Акрамя галіновых стандартаў пры адзнацы прац, справядлівасць журы забяспечвалася дзякуючы метаду сляпога судзейства.


📎 Азнаёміцца з конкурснай працай можна па спасылцы: https://design.museaward.com/winner-info.php?id=24747

Вас могут заинтересовать

-15% SPECIAL OFFER

SPECIAL OFFER: MEN + WOMEN MODELS
2560 BYN 2176 BYN
1755 BYN

SOLD OUT

STAR CHRONICLE MECHANICAL BLACK
Распрададзена
1755 BYN
1755 BYN
1755 BYN
805 BYN
805 BYN
805 BYN
805 BYN
Наверх
ЗАМОВА Ў 1 КЛІК

Сапраўдным пацвярджаю, што я азнаёмлены і згодны з умовамі аферты і палітыкі канфідэнцыяльнасці.