Сябры, мы зноў зрабілі гэта!
Рады паведаміць, што дызайн нашых гадзіннікаў NOMBRO HYBRID SYNTHWAVE атрымаў срэбра ў катэгорыі Personal & Lifestyle-Watches на International Design Awards 2024 — адной з вядучых сусветных прэмій у галіне дызайну. Гэта прызнанне смелых ідэй, канцэптуальнага дызайну і эстэтыкі будучыні!
Калекцыя NOMBRO HYBRID натхнёная жанрам кіберпанк, які яшчэ ў 80-х змог прадказаць сучасную рэальнасць. Гэта свет тэхналогій і карпарацый, тэхнагенных цывілізацый і неонавага Лос-Анджэлеса з «Бягучага па лязе». Ключавыя элементы калекцыі — інавацыйны японскі гібрыдны механізм EPSON PX85A Hybrid Automatic, 7 рубінавых камянёў (Seiko Group) і створаны HVILINA стальны бранзалет.
Дзякуем журы IDA за высокую ацэнку нашага дызайну, а вам — за бясконцую падтрымку!
* International Design Awards — гэта міжнародны конкурс для дызайнераў, заснаваны ў 2007 годзе ў ЗША. Прэмія ўзнагароджвае як вядомых дызайнераў, так і новыя таленты ў сферы архітэктуры, інтэр’ернага, прадметнага, графічнага дызайну і моды ва ўсім свеце. Усе праекты разглядаюцца і ацэньваюцца экспертамі ананімна, каб забяспечыць бесстаронняе і справядлівае судзейства.
📎 Азнаёміцца з конкурснай працай можна па спасылцы: https://www.idesignawards.com/winners/zoom.php?eid=9-57114-24