Калекцыя-удзельнік Тыдня моды ў Нью-Ёрку NARBUT прысвечана таленту і спадчыне вядомага ўкраінскага графічнага дызайнера дваццатага стагоддзя – Георгія Нарбута. Яна прадстаўлена механічнымі і кварцавымі мадэлямі. У калекцыі змяшчаецца вялікая колькасць адсылак і графічных прыёмаў, якія выкарыстоўваў вядомы майстар ў сваіх працах.
Літары N на цыферблаце і O на стрэлцы з'яўляюцца стылізацый шрыфта майстра. Дадзеныя літары выбраны не выпадкова, бо менавіта іх напісанне з'яўляецца адной з візітных картак у графічных працах мастака.
У цэнтральнай частцы цыферблата размяшчаецца патэрн з вялікай колькасці маленькіх трыкутнікаў, над якім размешчана масіўная гадзінная стрэлка такой жа геаметрычнай формы. Гэтая кампазіцыя сімвалізуе адсылку да патэрнаў мастака, якімі ён часта ўпрыгожваў свае ілюстрацыі.
Скрынка з гадзінамі аформлена ў выглядзе старонак кнігі з адной з самых вядомых ілюстрацый на вокладцы да твора Г. Х. Андэрсана.
Калекцыя прадстаўлена 6 мадэлямі, з якіх 3 механічных і 3 кварцавых. У механічных гадзінах усталяваны прэміяльны механізм Miyota 9029 premium automatic (24 рубінавых каменя), запас ходу 42 гадзіны, дакладнасць ходу -10+30 секунд у суткі, а ў кварцавых гадзінах усталяваны надзейны кварцавы швейцарскі механізм Ronda 762, у камплекце ёсць 2 быстросменных папружкі з натуральнай скуры.
Купіць мадэль можна па спасылцы: https://hvilina.by/collection/narbut?lang=be