Бясплатная дастаўка

narbut mechanical sand

Георгій Нарбут – адзін з самых вядомых ва Усходняй Еўропе графічных дызайнераў дваццатага стагоддзя. Ён праславіўся сваёй працай са шрыфтамі, а таксама стварэннем шматлікіх ілюстрацый у кнігах і часопісах. Яго рукой былі створаны ілюстрацыі да твораў такіх аўтараў, як Пушкін, Жукоўскі, Крылоў, Андэрсен і многіх іншых.

Характарыстыкі:

  • механізм – Miyota 9029 premium automatic, 24 рубінавых камяня, запас ходу – 42 гадзіны, дакладнасць ходу – 10+30 секунд у содні;
  • франтальнае шкло і шкло задняе вечкі сапфіравае;
  • матэрыял корпуса – нержавелая сталь;
  • папружка – натуральная скура;
  • воданепранікальнасць – 50 м;
  • гравіроўка на сектары механізму на заднім вечку;
  • дыяметр корпуса – 40,6 мм;
  • таўшчыня корпуса – 9 мм;
  • лімітаваная серыя 300 шт.
Наяўнасць: Ёсць у наяўнасці
985 BYN 887 BYN (Зніжка 10%)
Дастаўка да дзвярэй і ПВЗ ( CDEK, Autolight і інш.)
Дастаўка да дзвярэй і ПВЗ ( CDEK, Autolight і інш.)
Апiсанне

Калекцыя "NARBUT" ад "HVILINA" прысвечана таленту і спадчыне вялікага мастака. У ёй змяшчаецца вялікая колькасць адсылак і графічных прыёмаў, якія выкарыстоўваў вядомы мастак ў сваіх работах.

1. Літары "N" на цыферблаце і "O" на стрэлцы ёсць стылізацыя шрыфта мастака. Дадзеныя літары выбраны не выпадкова, бо менавіта іх напісанне ёсць адна з візітных картак у графічных работах мастака.
Нягледзячы на тое што Нарбут выкарыстоўваў кірыліцу, літару "N" ён часта пісаў на лацінскі манер. Цікавая асаблівасць напісання дадзенага сімвала ёсць дэкаратыўны элемент у выглядзе кропкі на левай злучальнай рысцы.
Літара "О" знаходзіцца на хвіліннай стрэлцы. Яна мае засечкі ў верхняй і ніжняй частках, што ёсць яшчэ адна асаблівасць, якая паказвае творчы падыход мастака.

2. У цэнтральнай частцы цыферблата размяшчаецца узор з вялікай колькасці маленькіх трокутнікаў, над якім размешчана масіўная гадзінная стрэлка такой жа геаметрычнай формы. Гэтая кампазіцыя сімвалізуе адсылку да ўзору мастака, якімі ён часта ўпрыгожваў свае ілюстрацыі. На ўказальным канцы гадзіннікавай стрэлкі таксама выразаны трохкутнік – ім стрэлка паказвае на час. Завадная галоўка ўпрыгожана гравіроўкай.

3. Празрыстае задняе вечка выраблена з сапфіравага шкла, пад якім на сектары механізму зроблена гравіроўка з назвай калекцыі і фірмовым узорам мастака.

4. Корпус гадзінніка зроблены з нержавелай сталі; механізм – Miyota 9029 premium automatic; 24 рубінавых камяня; запас ходу – 42 гадзіны; дакладнасць ходу – 10+30 секунд у содні; франтальнае сапфіравае шкло – з антыблікавым пакрыццём; папружка – з натуральнай скуры; водаахова – 50 м.

5. Скрынка з гадзіннікамі аформлена ў выглядзе старонак кнігі з адной з самых вядомых ілюстрацый на вокладцы да твора Г. Х. Андэрсана.

Отлично дополняют
Даведацца пра з'яўленне
Благодарим за интерес! Ваши данные отправлены.
Наверх
ЗАМОВА Ў 1 КЛІК

Сапраўдным пацвярджаю, што я азнаёмлены і згодны з умовамі аферты і палітыкі канфідэнцыяльнасці.