HVILINA прыняла ўдзел у паказе на Тыдні моды ў Нью-Ёрку, які завяршыўся 12 верасня. Намі былі прэзентаваны гадзіннікі з калекцый: Green Screen, Narbut, Universum.
Фота прадастаўлена Flying Solo / Getty, калекцыя Universum, мадэль – Deep Black
Арганізатарам падзеі выступіў Flying Solo NYC. Мерапрыемства праводзіцца для маладых дызайнераў і брэндаў з усяго свету, адбор на мерапрыемства адбываецца на конкурснай аснове.
Фота прадастаўлена Flying Solo / Getty, калекцыя Green Screen, мадэль – Phyton
На паказе прысутнічалі буйныя сусветныя СМІ і блогеры. Сам паказ праходзіў у сэрцы Манхэтэна, на даху сярод гмахаў-дамоў.
Фота прадастаўлена Flying Solo / Getty, калекцыя Narbut, мадэль – Carbon Black
Усе вобразы падбіраліся індывідуальна да кожнай калекцыі і былі закліканы адлюстраваць канцэпцыю і стыль кожнай мадэлі.
Фота прадастаўлена Flying Solo / Getty, калекцыя Green Screen, мадэль – Basic
Калекцыя Green Screen выканана з вялікай колькасцю адсылак да эстэтыкі карыстальніцкіх інтэрфейсаў канца 80-х – пачатку 90-х гадоў і натхнёная такімі культавымі творамі, як Матрыца, Чужы, Fallout і Тэтрыс. Разам з тым мінімалістычны дызайн і бранзалет на магнітнай зашпільцы з’яўляюцца атрыбутамі сучаснага гадзінніка. Спалучэнне гэтых рашэнняў стварае цэласны малюнак, у якім усё гарманічна дапаўняе адзін аднаго.
Фота прадастаўлена Flying Solo / Getty, калекцыя Universum, мадэль – Navy Blue
Калекцыя Universum натхнёная рамантызмам касмічных падарожжаў. У гэтай калекцыі адлюстраваны пераход у бачанні старажытных астраномаў да сучасных дасягненняў касманаўтыкі. Дызайн гадзінніка пабудаваны на спалучэнні стылізацыі дзвюх зорных карт: старажытнай – на левай частцы цыферблата, сучаснай – на правай.
Фота прадастаўлена Flying Solo / Getty, калекцыя Narbut, мадэль – Silver Grey
Калекцыя Narbut прысвечана таленту і спадчыне вялікага мастака. У ёй змяшчаецца вялікая колькасць адсылак і графічных прыёмаў, якія выкарыстоўваў вядомы майстар у сваіх працах.
Фота прадастаўлена Flying Solo / Getty, калекцыя Narbut, мадэль – Carbon Black
Афіцыйны сайт Flying Solo NYC: www.flyingsolofashionweek.com
Профіль нашага брэнда на сайце Flying Solo NYC: www.fs-formlist.com/hvilina
Афіцыйны сайт брэнда HVILINA: https://hvilina.by/collection/kollektsii
Instagram: https://www.instagram.com/hvilina.watches/?hl=ru