Калекцыя - удзельнік Тыдня моды ў Нью-Йорке'21
Калекцыя HVILINA UNIVERSUM натхнёная рамантызмам касмічных падарожжаў і прысвечана ўпартасці і неверагоднай вынаходлівасці чалавека ў пошуках ісціны. У гэтай калекцыі мы пастараліся адлюстраваць пераход у бачанні старажытных астраномаў і філосафаў да сучасных дасягненнямі касманаўтыкі і астраноміі, які паказвае, наколькі моцна змянілася разуменне будовы акаляючага нас свету.
Характарыстыкі:
З даўніх часоў людзі, гледзячы на зоркі, імкнуліся зразумець, як уладкаваны Сусвет. Ад вялікай колькасці міфаў і легенд – да тэорыі адноснасці Эйнштэйна. За час больш чым 2000 гадоў чалавецтва прыйшло ад тэорыі плоскай Зямлі і геацэнтрычнай мадэлі да сучаснага ўяўлення аб будове Сусвету, адправіла чалавека ў космас, высадзілася на Месяц і пачынае заваяванне Марса.
За аснову канцэпцыі, якая адлюстроўвала ўяўленне аб Сусвету старажытных астраномаў і філосафаў, была ўзята геацэнтрычная сістэма свету. Гэтая тэорыя была шырока распаўсюджана ў антычнасці і абвяшчала, што ў цэнтры Сусвету знаходзіцца планета Зямля, вакол яе круцяцца аб’екты Сонечнай сістэмы, у тым ліку і Сонца, а за Сонечнай сістэмай знаходзіцца «сфера нерухомых зорак» – усе астатнія свяцілы, якія мог назіраць чалавек на зорным небе. Дадзеная тэорыя была асновай антычнай і сярэдневяковай астраноміі і касмалогіі.
Адным з самых ранніх, якія дайшлі да нас, малюнкаў зорнай карты з выявай геацэнтрычнай сістэмы свету з’яўляецца рукапіс, датаваны IX стагоддзем.
На ім намалявана ў цэнтры планета Зямля, далей размешчаны вядомыя на той час аб’екты Сонечнай сістэмы (звярніце ўвагу, што Сонца знаходзіцца на карце ў сярэдзіне паміж Венерай і Марсам).
Стылізацыя дадзенай карты знайшла адлюстраванне ў дызайне цыферблата на яго левай частцы, з’яўляючыся сімвалам уяўлення пра космас таго часу.
На правай частцы цыферблата адлюстраваны тыя ж нябесныя целы, што і на старажытнай зорнай карце, але ўжо ў правільнай паслядоўнасці іх размяшчэння ў Сонечнай сістэме, тым самым сімвалізуючы сённяшняе разуменне будовы Сусвету ў цэлым.
Усе надпісы на левай частцы цыферблата зроблены на лацінскай мове ў адпаведнасці са старажытнай крыніцай. У процівагу, на правай частцы, выкарыстоўваецца англійская мова, якая з’яўляецца сучасным увасабленнем лацінскай мовы. Такім чынам быў адлюстраваны сімвалічны пераход з адной эпохі ў іншую.
На знешнім кальцы цыферблата размешчаны стылізаваныя сузор’і. На заднім вечку – гравіроўка з назвай калекцыі, тэхнічнымі характарыстыкамі і нумарам мадэлі. Серыя з’яўляецца лімітаванай. Усяго будзе выпушчана 1000 штук кожнага колеру.
Калекцыя выканана ў стылі ўнісекс у чатыцрох колерах: NAVY BLUE, DEEP BLACK, SPACE AURUM, NIGHTFALL BLUE.. У гадзінніку ўсталяваны кварцавы швейцарскі механізм, корпус выкананы з нержавеючай сталі.