Бясплатная дастаўка

Калекцыя UNIVERSUM MECHANICAL атрымала прэстыжную ўзнагароду iF DESIGN AWARD 2024

Сябры, мы працягваем расказваць пра новыя перамогі HVILINA! 

Наша калекцыя UNIVERSUM MECHANICAL атрымала ўзнагароду міжнароднай прэміі iF DESIGN AWARD 2024 у катэгорыі “Product - Watches/Jewelry”. Прэмія ўручаецца найстарэйшым у свеце незалежным інстытутам дызайну iF International Forum Design GmbH (Гановер, Германія), і з'яўляецца адной з найважнейшых дызайнерскіх прэмій у галіны. 

Калекцыя гадзіннiкаў UNIVERSUM MECHANICAL, натхнёная рамантызмам космасу, прысвечана ўпартасці і неверагоднай вынаходлівасці чалавека ў пошуках ісціны. Дызайн пабудаваны на канцэпцыі зліцця стылізацый двух зорных карт — старажытнай і сучаснай, што падкрэслівае дасягненні чалавека ў разуменні прылады Сусвету. Цыферблат абсталяваны двума кольцамі для індыкацыі часу (вонкавым і ўнутраным), а таксама календаром. 

У гэтым годзе ў журы iF DESIGN AWARD увайшлі 132 незалежных эксперта ў галіне дызайну, якім трэба было ацаніць каля 11 000 прац з 72 краін. Крытэрыі для ацэнкі ўключалі ідэю, форму, функцыянальнасць, інавацыі і карысць грамадству.

Мы ўдзячныя за нязменную падтрымку і веру ў нашу місію. Дзякуй, што вы з намі!  


* iF DESIGN AWARD — адна з самых важных дызайнерскіх прэмій у свеце, заснаваная ў 1954 годзе Міжнародным дызайнерскім форумам у Гановеры. Прэмія штогод збірае дзясяткі тысяч заявак і ўзнагароджвае працы з абласцей прамысловага і камунікацыйнага дызайну, дызайну пакавання, інтэр'еру і архітэктуры. Усе лаўрэаты конкурсу прадстаўлены ў каталогу iF Design Winners 2024.

Азнаёміцца з конкурснай працай можна па спасылцы: https://ifdesign.com/en/winner-ranking/project/universum-mechanical-watch/620684  

Вас могут заинтересовать

-10% ПА ПЕРАДЗАМОВЕ

UNIVERSUM MECHANICAL BLUE
1089 BYN 980 BYN
1089 BYN
1089 BYN
Наверх
ЗАМОВА Ў 1 КЛІК

Сапраўдным пацвярджаю, што я азнаёмлены і згодны з умовамі аферты і палітыкі канфідэнцыяльнасці.