Бясплатная дастаўка

Калекцыя UNIVERSUM MECHANICAL атрымала прэстыжную прэмію Good Design® Awards

Сябры, мы скончылі 2023 год яшчэ адной узнагародай! 

Наша калекцыя UNIVERSUM MECHANICAL выйграла прэмію Good Design® Awards 2023 ад Чыкагскага музея архітэктуры і дызайну Chicago Athenaeum у катэгорыі PERSONAL 2023. Прэмія Good Design прысуджаецца з 1950-га года самым інавацыйным і перадавым спажывецкім таварам, што выпускаюцца па ўсім свеце.

У гэтым годзе ў прэміі прынялі ўдзел дызайнеры і вытворцы з 50 краін. Міжнародная група экспертаў ацэньвала форму і канцэпцыю, інавацыйнасць у дызайне і эстэтыцы, матэрыялы і функцыянальнасць.

Калекцыя UNIVERSUM MECHANICAL атрымала прызнанне за новае бачанне дызайну механічных гадзін, які быў натхнёны космасам і прагрэсам у яго асваенні чалавекам. Дызайн калекцыі заснаваны на канцэпцыі аб'яднаных стылізацый старажытнай і сучаснай зорных карт, што падкрэслівае дасягненні чалавека ў разуменні будовы Сусвету.

Дзякуй за вашу падтрымку! Мы абяцаем здзіўляць натхняльнымі калекцыямі і далей.

 

*Good Design® Awards — гэта міжнародная прэмія, якая штогод праводзіцца Чыкагскім музеем архітэктуры і дызайну Chicago Athenaeum у супрацоўніцтве з Еўрапейскім цэнтрам архітэктуры, дызайну і гарадскіх даследаванняў. Яе мэтай з'яўляецца паглыбленне ведаў пра архітэктуру і дызайн, а таксама ўплыву гэтых абласцей на навакольнае асяроддзе і якасць жыцця.

Вы можаце азнаёміцца з конкурснай працай па наступнай спасылцы: https://www.good-designawards.com/award-details.html?award=54230 

Вас могут заинтересовать

-10% ПА ПЕРАДЗАМОВЕ

UNIVERSUM MECHANICAL BLUE
1089 BYN 980 BYN
1089 BYN
1089 BYN
Наверх
ЗАМОВА Ў 1 КЛІК

Сапраўдным пацвярджаю, што я азнаёмлены і згодны з умовамі аферты і палітыкі канфідэнцыяльнасці.