Міжнародная дастаўка

Калекцыя STAR CHRONICLE заваявала ўзнагароду міжнароднай прэміі German Design Awards 2025

Дарагія сябры, рады падзяліцца неверагоднай навіной!

Калекцыя наручных гадзіннікаў STAR CHRONICLE, натхнёная беларускімі міфамі пра Сонца і Месяц, удастоілася ўзнагароды Winner міжнароднай прэміі German Design Awards 2025 у катэгорыі «Выдатны дызайн прадукта — Рэчы раскошы» (Excellent Product Design - Luxury Goods). Гэта адна з самых прэстыжных узнагарод у індустрыі, якая прысуджаецца Нямецкім саветам па дызайне, што існуе з 1953 года.

Наша калекцыя STAR CHRONICLE прысвечана ўяўленням старажытных беларусаў пра нябесную механіку. У якасці візуальнага сімвала свяцілаў была распрацавана стылізацыя арыгінальнага герба Францыска Скарыны XVI стагоддзя. Гадзіннік абсталяваны аўтаматычным механізмам прэміум-класа Miyota 9122. Задняя крышка адкрывае унікальны сектар механізму з гравіроўкай у выглядзе батлейкі — сярэднявечнага лялечнага тэатра, дзе Сонца і Месяц выступаюць галоўнымі героямі «касмічнага тэатра».

Узнагарода нямецкага конкурсу стала шостай для нас у 2024 годзе. Ваша падтрымка натхняе нас рухацца наперад і рэалізоўваць самыя амбіцыйныя праекты. Дзякуем вам!

* Прэмія German Design Awards — гэта галоўная міжнародная ўзнагарода Нямецкага савета па дызайне. Яе місія — адзначыць і паказаць свету ўнікальныя прадукты, якія пашыраюць межы дызайну. Штогод пераможцы становяцца «новым словам» на сусветнай дызайнерскай сцэне. Заснаваная ў 2012 годзе, German Design Award ператварылася ў адзін з самых прэстыжных конкурсаў дызайну ў свеце.

📎 Азнаёміцца з конкурснай працай можна па спасылцы: https://www.german-design-award.com/en/the-winners/gallery/detail/53205-star-chronicle-mechanical.html

Вас могут заинтересовать

-15% SPECIAL OFFER

SPECIAL OFFER: MEN + WOMEN MODELS
2560 BYN 2176 BYN
1755 BYN

SOLD OUT

STAR CHRONICLE MECHANICAL BLACK
Распрададзена
1755 BYN
1755 BYN
1755 BYN
805 BYN
805 BYN
805 BYN
805 BYN
Наверх
ЗАМОВА Ў 1 КЛІК

Сапраўдным пацвярджаю, што я азнаёмлены і згодны з умовамі аферты і палітыкі канфідэнцыяльнасці.