Калекцыя UNIVERSUM MECHANICAL стала пераможцам сусветна вядомай прэміі ў галіне дызайну iF DESIGN AWARD 2024, а таксама была ўдастоена ўзнагарод на міжнародных конкурсах дызайну Good Design® Awards 2023 і NY Product Design Awards 2023.
Калекцыя HVILINA UNIVERSUM натхнёная рамантызмам касмічных падарожжаў і прысвечана ўпартасці і неверагоднай вынаходлівасці чалавека ў пошуках ісціны. У гэтай калекцыі мы пастараліся адлюстраваць пераход у бачанні старажытных астраномаў і філосафаў да сучасных дасягненнямі касманаўтыкі і астраноміі, які паказвае, наколькі моцна змянілася разуменне будовы акаляючага нас свету.
Характарыстыкі:
З даўніх часоў людзі, гледзячы на зоркі, імкнуліся зразумець, як уладкаваны Сусвет. Ад вялікай колькасці міфаў і легенд – да тэорыі адноснасці Эйнштэйна. За час больш чым 2000 гадоў чалавецтва прыйшло ад тэорыі плоскай Зямлі і геацэнтрычнай мадэлі да сучаснага ўяўлення аб будове Сусвету, адправіла чалавека ў космас, высадзілася на Месяц і пачынае заваяванне Марса.
За аснову канцэпцыі, якая адлюстроўвала ўяўленне аб Сусвету старажытных астраномаў і філосафаў, была ўзята геацэнтрычная сістэма свету. Гэтая тэорыя была шырока распаўсюджана ў антычнасці і абвяшчала, што ў цэнтры Сусвету знаходзіцца планета Зямля, вакол яе круцяцца аб’екты Сонечнай сістэмы, у тым ліку і Сонца, а за Сонечнай сістэмай знаходзіцца «сфера нерухомых зорак» – усе астатнія свяцілы, якія мог назіраць чалавек на зорным небе. Дадзеная тэорыя была асновай антычнай і сярэдневяковай астраноміі і касмалогіі.
Адным з самых ранніх, якія дайшлі да нас, малюнкаў зорнай карты з выявай геацэнтрычнай сістэмы свету з’яўляецца рукапіс, датаваны IX стагоддзем.
На ім намалявана ў цэнтры планета Зямля, далей размешчаны вядомыя на той час аб’екты Сонечнай сістэмы (звярніце ўвагу, што Сонца знаходзіцца на карце ў сярэдзіне паміж Венерай і Марсам).
Стылізацыя дадзенай карты знайшла адлюстраванне ў дызайне цыферблата на яго левай частцы, з’яўляючыся сімвалам уяўлення пра космас таго часу.
На правай частцы цыферблата адлюстраваны тыя ж нябесныя целы, што і на старажытнай зорнай карце, але ўжо ў правільнай паслядоўнасці іх размяшчэння ў Сонечнай сістэме, тым самым сімвалізуючы сённяшняе разуменне будовы Сусвету ў цэлым.
Усе надпісы на левай частцы цыферблата зроблены на лацінскай мове ў адпаведнасці са старажытнай крыніцай. У процівагу, на правай частцы, выкарыстоўваецца англійская мова, якая з’яўляецца сучасным увасабленнем лацінскай мовы. Такім чынам быў адлюстраваны сімвалічны пераход з адной эпохі ў іншую.
Дызайн калекцыі заснаваны на канцэпцыі аб'яднаных стылізацый старажытнай і сучаснай зорных карт. Калекцыя "UNIVERSUM" прадстаўленая механічнымі і кварцавымі мадэлямі. Кожная мадэль ёсць лімітаваная. Больш падрабязная інфармацыя аб калекцыі ёсць у апісанні да мадэляў!
У гадзінніках ўсталяваны механічны японскі механізм Seiko з аўтападзаводам. Цыферблаты абсталяваны двума кольцамі індыкацыі часу: вонкавым і ўнутраным. Вонкавае кальцо – з поўным абаротам гадзіннай стрэлкі за 24 гадзіны, а ўнутранае, класічнае, – з абаротам хвіліннай і секунднай стрэлак на 12 гадзін. Таксама гадзінннікі маюць каляндар, размешчаны ў левай частцы цыферблата. Дызайн стрэлак выкананы ў планетарнай тэматыцы, вытрыманай у агульнай стылістыцы канцэпцыі.
Корпус гадзіннікаў выраблены з нержавеючай сталі, а шкло сапфіравае. Матэрыял папружкі – натуральная скура, на завадной галоўцы ёсць гравіроўка. Задняя вечка ёсць празрыстая і таксама выканана з сапфіравага шкла.
Мадэль існуе ў трох колерах: чорным, шэрым і сінім. Гадзіннік і ёсці лімітаваня лімітаваныя: кожная мадэль выпушчана ў колькасці 365 адзінак.