Бясплатная дастаўка

narbut quartz carmine red

Калекцыя - удзельнік Тыдня моды ў Нью-Йорке'21

Георгій Нарбут – адзін з самых вядомых ва Усходняй Еўропе графічных дызайнераў дваццатага стагоддзя. Ён праславіўся сваёй працай са шрыфтамі, а таксама стварэннем шматлікіх ілюстрацый у кнігах і часопісах. Яго рукой былі створаны ілюстрацыі да твораў такіх аўтараў, як Пушкін, Жукоўскі, Крылоў, Андэрсен і многіх іншых.

Характарыстыкі:

  • механізм – швейцарскі кварцавы Ronda 762.
  • шкло – сапфіравае.
  • матэрыял корпуса – нержавеючая сталь.
  • раменьчык – хутказдымны з натуральнай скуры (2 ад.)
  • воданепранікальнасць – 30 м.
  • гравіроўка на заднім вечку.
  • дыяметр корпуса – 39 мм.
  • таўшчыня корпуса – 7,6 мм.
  • лімітаваная серыя 1000 шт.
  • унісекс.

Першая частка з лімітаванай калекцыі гадзіннікаў распрададзена. У рамках мануфактурнай вытворчасці гадзіннік вырабляецца часткамі. У наяўнасць гадзіннік паступіць у студзені.

Артыкул: H08.809.16.011.03
489 BYN 416 BYN (Зніжка 15%)
Дастаўка да дзвярэй і ПВЗ ( CDEK, Autolight і інш.)
Дастаўка да дзвярэй і ПВЗ ( CDEK, Autolight і інш.)
Апiсанне

Калекцыя HVILINA NARBUT прысвечана таленту і спадчыне слыннага мастака. У ёй змяшчаецца вялікая колькасць адсылак і графічных прыёмаў, якія выкарыстоўваў вядомы майстар у сваіх працах:

Літары N на цыферблаце і O на стрэлцы з'яўляюцца стылізацый шрыфта майстра. Гэтыя літары выбраны невыпадкова, бо менавіта іх напісанне з'яўляецца адной з візітных картак у графічных працах мастака.

Нягледзячы на тое, што Нарбут выкарыстоўваў кірыліцу, літару N часта пісаў на лацінскі манер. Цікавай асаблівасцю напісання гэтага сімвала з'яўляецца дэкаратыўны элемент у выглядзе кропкі на левай злучальнай рысцы.

Літара О знаходзіцца на хвіліннай стрэлцы. Яна мае засечкі ў сваёй верхняй і ніжняй частцы, што з'яўляецца яшчэ адной асаблівасцю, якая адлюстроўвае творчы падыход майстра.

У цэнтральнай частцы цыферблата размяшчаецца патэрн з вялікай колькасцю маленькіх трохвугольнікаў, над якім размешчана масіўная гадзіннікавая стрэлка такой жа геаметрычнай формы. Гэтая кампазіцыя сімвалізуе адсылку да патэрнаў мастака, якімі ён часта ўпрыгожваў свае ілюстрацыі. На ўказальным канцы гадзіннікавай стрэлкі таксама выразаны трохвугольнік – ім стрэлка паказвае на час. Заводная галоўка ўпрыгожана гравіроўкай у аналагічным стылі.

Гравіроўка на заднім вечку з'яўляецца таксама адсылкай да яго работ са шрыфтамі. На вечку выгравіравана назва калекцыі і тэхнічныя характарыстыкі.

Упакоўка з гадзіннікам аформлена ў выглядзе старонак кнігі з самымі вядомымі ілюстрацыямі на вокладках твораў Х. К. Андэрсена.

ВАМ МОЖА СПАДАБАЦЦА
Даведацца пра з'яўленне
Благодарим за интерес! Ваши данные отправлены.
Наверх
ЗАМОВА Ў 1 КЛІК

Сапраўдным пацвярджаю, што я азнаёмлены і згодны з умовамі аферты і палітыкі канфідэнцыяльнасці.