Бясплатная дастаўка

Калекцыя UNIVERSUM MECHANICAL атрымала срэбра на NY Product Design Awards 2023

Сябры, хочам падзяліцца яшчэ адною прыемнаю навіною! 

Калекцыя UNIVERSUM MECHANICAL атрымала срэбную ўзнагароду ў катэгорыі Watches - Wristwatches на прэстыжным конкурсе дызайну NY Product Design Awards 2023 ў Нью-Ё́рку. 

Дзякуем усім, хто падтрымвае нас! Вашая падтрымка натхняе нас пашыраць межы, укараняць новыя падыходы да дызайну і ствараць унікальныя калекцыі. 

Прэмія NY Product Design Awards была заснаваная International Awards Associate (IAA) дзеля прызнання і пашырэння магчымасцяў дызайнераў, якія сваімі распрацоўкамі робяць свет лепшым. Журы конкурсу складалася з 12 галіновых экспертаў, якія захоўвалі непрадузятасць і прытрымліваліся строгіх стандартаў ацэнкі IAA. Сёлета ў конкурсе ўзялі ўдзел такія вядомыя кампаніі, як SieMatic, Hyundai Motor Company, COLORPIK INC, Sichuan University Museum, MITSUBISHI ESTATE RESIDENCE CO. і іншыя. 

Азнаёміцца з конкурснай працай можна па спасылцы:

https://nydesignawards.com/winner-info.php?id=1310

Вас могут заинтересовать

-10% ПА ПЕРАДЗАМОВЕ

UNIVERSUM MECHANICAL BLUE
944 BYN 848 BYN

-10% ПА ПЕРАДЗАМОВЕ

UNIVERSUM MECHANICAL GREY
944 BYN 848 BYN

-10% ПА ПЕРАДЗАМОВЕ

UNIVERSUM MECHANICAL BLACK
944 BYN 848 BYN
Наверх
ЗАМОВА Ў 1 КЛІК

Сапраўдным пацвярджаю, што я азнаёмлены і згодны з умовамі аферты і палітыкі канфідэнцыяльнасці.