Рады падзяліцца з Вамі выдатнай навіной. Цяпер наша калекцыя UNIVERSUM прадстаўлена механічнымі мадэлямі!
Дызайн калекцыі пабудаваны на канцэпцыі аб'яднання стылізацыі старажытнай і сучаснай зорных карт.
У мадэлях усталяваны механічны японскі механізм Seiko NH34A (24 каменя) з аўтападзаводам. Цыферблат абсталяваны двума кольцамі індыкацыі часу: вонкавым і ўнутраным. Вонкавае кольца - з поўным абарачэннем гадзіннікавай стрэлкі за 24 гадзіны і ўнутранае, класічнае, на 12 гадзін для хвіліннай і секунднай стрэлак. Таксама ў гадзінніку ўсталяваны каляндар, які размешчаны на левай частцы цыферблата і празрыстая задняя крышка.
Калекцыя лімітаваная, кожная мадэль выпушчана ў колькасці 365 адзінак і даступная ў трох колерах: чорным, шэрым і сінім.
Гадзіны даступныя да предзаказа са спецыяльнай зніжкай 25%. У продаж паступяць у канцы снежня - пачатку студзеня.
Больш падрабязная інфармацыя па спасылцы: https://hvilina.by/collection/universum?lang=be