Бясплатная дастаўка

Новая калекцыя VYCINANKA у супрацоўніцтве з беларускай мастачкай Лізаветай Чырвонцавай

Мы рады прадставіць вынік сумеснага супрацоўніцтва з беларускай мастачкай Лізаветай Чырвонцавай - калекцыю VYCINANKA, натхнёную чараўніцтвам народнага фальклору, самабытнасцю беларускай культуры і міфалагічнымі матывамі.

Дызайнеры і канструктары каманды HVILINA сумесна з Лізаветай адаптавалі аўтарскія працы мастачкі, увасобіўшы іх у дызайне наручных гадзіннікаў.


Лізавета Чырвонцава - мастачка, якая прысвяціла больш за 30 гадоў рабоце з выцінакай. Яе работы складаюць экспазіцыі вялікай колькасці беларускіх і замежных музеяў, а таксама знаходзяцца ў прыватных калекцыях па ўсім свеце.


Выцінанка - від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, ажурны ўзор, выразаны з чорнай, белай або каляровай паперы, а таксама тэхніка традыцыйнага выразання з паперы.

«Для мяне выцінанка гэта працяг маёй сямейнай традыцыі, развіццё маладзечанскай школы выцінанкі. Сучасная беларуская выцінанка аб'ядноўвае ў сабе традыцыйную фальклорную форму і прафесійнае станковае мастацтва. Адрозніваецца выразнасцю кампазіцыі і стылізацыі вобразаў, лаканізмам форм і сілуэтаў. У беларускай выцінанцы дасягаецца гармонія арнаментальных ажурных элементаў і сілуэтаў.» - Лізавета Чырвонцава.

Калекцыя ўжо даступная для замовы на нашым сайце: https://hvilina.by/collection/vycinanka?lang=be 

Вас могут заинтересовать
339 BYN
339 BYN
339 BYN

-10% ПА ПЕРАДЗАМОВЕ

VYCINANKA PLYŃ ŽYCCIA (Flow of Life Black)
339 BYN 288 BYN

-10% ПА ПЕРАДЗАМОВЕ

VYCINANKA SUSVIETNAE DREVA (World Tree Gold)
339 BYN 288 BYN
339 BYN
Наверх
ЗАМОВА Ў 1 КЛІК

Сапраўдным пацвярджаю, што я азнаёмлены і згодны з умовамі аферты і палітыкі канфідэнцыяльнасці.