Бясплатная дастаўка

Новая калекцыя NOMBRO HYBRID: кіберпанк-эстэтыка, гібрыдны механізм і неонавыя колеры

Абноўленая калекцыя NOMBRO HYBRID натхнёная эстэтыкай жанру кіберпанк, які яшчэ ў 80-х гадах здолеў прадбачыць сучасную рэчаіснасць. Гэта свет тэхналогій і карпарацый, тэхнагенных цывілізацый і неануарнага Лос-Анджэлеса з фільма «Бягучы па лязе».

Візітнай карткай лімітаванай калекцыі NOMBRO HYBRID стаў новы японскі гібрыдны механізм. Гібрыд — гэта сучасны клас гадзіннікавых механізмаў, які аб’ядноўвае аўтаномнасць механічных і дакладнасць кварцавых гадзіннікаў.

У эстэтыцы кіберпанку дамінуюць начныя гарадскія пейзажы і штучнае неонавае святло. Дызайн цыферблата і індыкацыі мадэлі адсылае нас да гэтага стылю. Вертыкальныя палосы на цыферблаце сімвалізуюць гарадскія шашы, а падсвятленне індыкацыі і стрэлак Superluminova забяспечвае зручную арыентацыю ў часе ноччу. Спецыяльна для мадэляў NOMBRO HYBRID быў распрацаваны сталёвы бранзалет з хуткасным механізмам зняцця.

Калекцыя NOMBRO HYBRID прадстаўлена ў шасці каляровых варыяцыях, натхнёных музычнымі жанрамі кіберпанку: Post Industrial, Ambient, Synthwave, New Wave, Downbeat і Cyber Noise. Усяго выпушчана па 350 асобнікаў кожнай мадэлі.

🔗 NOMBRO HYBRID ужо даступная для замовы на нашым сайце: https://hvilina.by/collection/nombro 

Вас могут заинтересовать

-25% ПА ПЕРАДЗАМОВЕ

NOMBRO HYBRID POST INDUSTRIAL
1452 BYN 1089 BYN

-25% ПО ПРЕДЗАКАЗУ

NOMBRO HYBRID SYNTHWAVE
1452 BYN 1089 BYN

-25% ПА ПЕРАДЗАМОВЕ

NOMBRO HYBRID DOWNBEAT
1452 BYN 1089 BYN

-25% ПА ПЕРАДЗАМОВЕ

NOMBRO HYBRID AMBIENT
1452 BYN 1089 BYN

-25% ПА ПЕРАДЗАМОВЕ

NOMBRO HYBRID NEW WAVE
1452 BYN 1089 BYN

-25% ПА ПЕРАДЗАМОВЕ

NOMBRO HYBRID CYBER NOISE
1452 BYN 1089 BYN
Наверх
ЗАМОВА Ў 1 КЛІК

Сапраўдным пацвярджаю, што я азнаёмлены і згодны з умовамі аферты і палітыкі канфідэнцыяльнасці.