Друзья, з вялікай радасцю паведамляем пра неверагодную перамогу!
Калекцыя NOMBRO HYBRID атрымала плацінавую ўзнагароду ў намінацыі Fashion Design — Watches на конкурсе MUSE Design Awards 2025: Season 1 у ЗША. Ідэя і канцэпцыя, закладзеныя ў калекцыю, атрымалі высокую ацэнку журы, якое складалася з 57 прафесіяналаў у галіне дызайну і крэатыву.
Калекцыя NOMBRO HYBRID натхнёная жанрам кіберпанк, які яшчэ ў 80-х здолеў прадказаць сучасную рэчаіснасць. Гэта свет тэхналогій і карпарацый, тэхнагенных цывілізацый і неонуарнага Лос-Анджэлеса з фільма «Бягучы па лязе». Ключавыя элементы калекцыі — інавацыйны японскі гібрыдны механізм EPSON PX85A Hybrid Automatic, 7 рубінавых камянёў (Seiko Group) і створаны HVILINA стальны бранзалет.
Дзякуем вам за давер і за тое, што натхняеце нас рухацца наперад. Дзякуй, што вы з намі!
* MUSE Design Awards — гэта міжнародны конкурс для дызайнераў, які адзначае перадавыя дызайнерскія рашэнні ў розных сферах. Прэмія арганізавана міжнароднай асацыяцыяй International Awards Associate (IAA) і з’яўляецца адной з самых аўтарытэтных міжнародных узнагарод у галіне дызайну. Усяго было пададзена 9000 заявак з усяго свету. Акрамя галіновых стандартаў, аб’ектыўнасць ацэнкі работ забяспечвалася метадам «сляпога» судзейства.
📎 Азнаёміцца з конкурснай працай можна па спасылцы: https://design.museaward.com/winner-info.php?id=29351