Бясплатная дастаўка

Калекцыя L&MR MECHANICAL атрымала залатую ўзнагароду на MUSE Design Awards 2023

Дарагія сябры, мы радыя паведаміць аб нашым новым дасягненні!

Калекцыя L&MR MECHANICAL атрымала залатую ўзнагароду ў намінацыі Fashion Design - Watches на прэстыжным конкурсе дызайну MUSE Design Awards 2023 ў ЗША.

 

Такое прызнанне яшчэ больш матывуе нас увесь час дасканаліцца і ствараць новыя ўнікальныя калекцыі. Дзякуем вам за сталую падтрымку!

MUSE Design Awards — гэта міжнародны конкурс для дызайнераў, які адзначае перадавыя дызайнерскія рашэнні ў самых розных галінах. Прэмія ладзіцца міжнароднай арганізацыяй International Awards Associate (IAA) і ёсць адна з самых аўтарытэтных міжнародных узнагародаў у галіне дызайну. У гэтым годзе журы складалася з 60 прафесіяналаў у сферы дызайну, сярод якіх былі прадстаўнікі Coldharbour Communications, Lavazza, Cutwater, PubMatic, Ogilvy NY, DesignAware і іншыя.

Вы можаце азнаёміцца з конкурснымі працамі па наступнай спасылцы:
https://design.museaward.com/winner-info.php?id=16795  

Вас могут заинтересовать

SOLD OUT

L&MR MECHANICAL ROCKET
Распрададзена

SOLD OUT

L&MR MECHANICAL PHOENIX
Распрададзена
Наверх
ЗАМОВА Ў 1 КЛІК

Сапраўдным пацвярджаю, што я азнаёмлены і згодны з умовамі аферты і палітыкі канфідэнцыяльнасці.