У абноўленай калекцыі L&MR MECHANICAL мы захавалі дух эпохі прамысловай рэвалюцыі, але пераасэнсавалі дэталі і стыль. Мадэлі захавалі ўпазнавальны сілуэт корпуса і спецыяльны заводны ключ HVILINA-winder. У новай серыі яшчэ больш смелых адсылак да адкрыцця чыгункі Ліверпуль – Манчстэр у 1830 годзе — падзеі, што стала сімвалам тэхнічнага прагрэсу. Перапрацаваны цыферблат, тэхніка гіёшэ і элементы індыкацыі, стылізаваныя пад рэйкавую сістэму, літаральна пераносяць у эпоху XIX–XX стагоддзяў.
Новая калекцыя L&MR выканана ў сучаснай інтэрпрэтацыі стылю арт-дэко. Смелыя лініі, гіёшаваныя ўзоры, паўтоны ў спалучэнні з кантраснымі дэталямі на цыферблаце і дэкаратыўныя вінты — усё гэта атрыбуты новых мадэляў. Рымскія лічбы на цыферблаце чаргуюцца з дэкаратыўнымі накладнымі вінтамі, а сама кампазіцыя нагадвае сапраўдную сістэму мацавання рэек. Дапаўняе кампазіцыю таблічка з надпісам “Beware of the trains”, што паўтарае стыль гістарычных чыгуначных указальнікаў XIX–XX стагоддзяў у Англіі.
Калекцыя прадстаўлена механічнымі мадэлямі ў чатырох каляровых варыянтах. Корпус гадзінніка выраблены з нержавеючай сталі, шкло — сапфіравае, раменьчык — з натуральнай скуры. Аб’ёмная стылізаваная каробка пагружае ў эстэтыку калекцыі з моманту распакоўкі. Усяго выпушчана па 300 асобнікаў кожнай мадэлі.
🔗 L&MR MECHANICAL ужо даступная для замовы на нашым сайце: https://hvilina.by/collection/lmr?lang=be