L&MR калекцыя выканана ў стылі Industrial і натхнёная эпохай прамысловай рэвалюцыі. За аснову канцэпцыі была ўзята падзея 1830: адкрыццё чыгункі Манчэстэр-Ліверпуль (Liverpool and Manchester Railway) у Вялікабрытаніі, што прывяло да развіцця чыгуначнага транспарту, які быў вяршыняй інжынернай і канструктарскай думкі, сімвалам прагрэсу таго часу.
Цыферблат гадзін выкананы ў стылі мінімалізм. Дызайн гадзіннікавай стрэлкі – сучасная інтэрпрэтацыя дызайну еўрапейскіх вакзальных гадзін тых стагоддзяў. Выдзеленая колерам адзнака на 27 хвіліне – адсылка да цікавага гістарычнага факту: цягнікі на чыгунцы Ліверпуль – Манчэстэр курсіравалі з хуткасцю 27 км/г.
Калекцыя ўключае ў сябе 3 мадэлі. Кожная мадэль названая адным з відаў цягнікоў, якія курсіравалі на дадзенай чыгунцы: мадэль у белым колеры атрымала назву Rocket, у чорным – Phoenix, а нюдовая – Speedwell. На заднім вечку кожнай з мадэляў выгравіраваны адпаведны цягнік.
У гадзінах усталяваны кварцавы швейцарскі механізм Ronda 762. Корпус гадзін выкананы з нержавеючай сталі, а папружка з натуральная скура.
Купіць мадэль можна па спасылцы: https://hvilina.by/collection/lmr?lang=be