Бясплатная дастаўка

Гадзіннікi HVILINA прадставілі на еўрапейскай выставе INHORGENTA 2024 у Мюнхене

Мы жадаем падзяліцца з вамі новым дасягненнем! Мануфактура HVILINA прыняла ўдзел у прэстыжнай еўрапейскай выставе гадзіннікаў, ювелірных вырабаў і каштоўных камянёў — INHORGENTA 2024. Гэтая падзея праходзіла ў Мюнхене з 16 па 19 лютага. Мы былі адзіным брэндам з Беларусі, які прэзентаваў свае мадэлі. 

INHORGENTA — гэта пляцоўка для бізнесу, дзе сустракаюцца эксперты гадзіннікавай індустрыі, ювеліры, вытворцы і прадстаўнікі медыя. У гэтым годзе на выставу прыехала каля 900 кампаній-экспанентаў з больш чым 40 краін. Сярод брэндаў-удзельнікаў былі Citizen, Seiko, Casio і многія іншыя.

На выставе мы прапанавалі розныя калекцыі. У асноўным наведвальнікаў здзіўляў незвычайны знешні выгляд гадзіннікаў і гісторыі, на базе якіх распрацаваны канцэпцыі. Напрыклад, экспертаў зацікавіла рашэнне з завадным ключом HVILINA-winder, распрацаванае для калекцыі L&MR MECHANICAL, а таксама сістэма трансфармацыі з наручных у кішэнныя гадзіннiкi для калекцыі 12 MINUTES.  

Па дадзеных арганізатараў, выставу INHORGENTA 2024 наведала больш за 25 000 чалавек з 90 краін. Найбольш наведвальнікаў было з Германіі, Чэхіі, Швейцарыі, Францыі і Кітая. Выстава стала платформай для абмену ведамі, ідэямі і тэндэнцыямі ў галіне гадзіннікавага і ювелірнага мастацтва. Сярод галоўных тэм былі ўстойлівасць, інавацыі і будучыня рытэйла. Наступная выстава пройдзе з 21 па 24 лютага 2025 года ў Мюнхене з новай запрошанай краінай — Індыяй.

Мы вельмі ганарымся, што HVILINA была прадстаўлена на такім высокім узроўні. Удзел на INHORGENTA — гэта магчымасць прадэманстраваць нашы калекцыі экспертам і знатакам гадзіннікаў з усяго свету. Мы дзякуем усім, хто падтрымаў нас і наведаў наш стэнд! 

Наверх
ЗАМОВА Ў 1 КЛІК

Сапраўдным пацвярджаю, што я азнаёмлены і згодны з умовамі аферты і палітыкі канфідэнцыяльнасці.