Бясплатная дастаўка

Калекцыя TWELVE MINUTES удастоілася залатой узнагароды на MUSE Design Awards 2024

Дарагія сябры, мы рады падзяліцца надзвычайнай навіной!

Калекцыя TWELVE MINUTES атрымала залатую ўзнагароду ў катэгорыі Fashion Design – Watches на прэстыжным конкурсе дызайну MUSE Design Awards 2024 у ЗША.

Наша калекцыя TWELVE MINUTES створана ў калабарацыі з вядомым партугальскім гейм-дызайнерам Луісам Антоніа па матывах аднайменнай гульні. Гадзіннік з’яўляецца трансформерам і ператвараецца з наручных у кішэнныя. Дызайн уяўляе сабой стылізацыю гадзінніка, які выкарыстоўваецца галоўным героем у гульні 12 Minutes. Адна з асаблівасцяў калекцыі — механізм Miyota са зваротным ходам стрэлак, які ўзмацняе сувязь з апавяданнем гульні. 

Мы ўдзячныя за вашу падтрымку! Гэта натхняе нас на далейшае развіццё.

MUSE Design Awards — гэта міжнародны конкурс для дызайнераў, які адзначае перадавыя дызайнерскія рашэнні ў самых розных галінах. Прэмія ладзіцца міжнароднай арганізацыяй International Awards Associate (IAA) і ёсць адна з самых аўтарытэтных міжнародных узнагародаў у галіне дызайну. Усяго было пададзена 8500 заявак з усяго свету. У гэтым годзе журы складалася з 56 прафесіяналаў з індустрыі крэатыву і дызайну. Апроч галіновых стандартаў пры адзнацы прац, справядлівасць журы забяспечвалася метадам сляпога судзейства.

Вы можаце азнаёміцца з конкурснымі працамі па наступнай спасылцы: https://design.museaward.com/winner-info.php?id=21451 

Вас могут заинтересовать
920 BYN

-10% ПА ПЕРАДЗАМОВЕ

TWELVE MINUTES BRONZE
920 BYN 828 BYN
920 BYN

-10% ПА ПЕРАДЗАМОВЕ

TWELVE MINUTES BLUE
920 BYN 828 BYN
Наверх
ЗАМОВА Ў 1 КЛІК

Сапраўдным пацвярджаю, што я азнаёмлены і згодны з умовамі аферты і палітыкі канфідэнцыяльнасці.