Сябры, мы з вялікім задавальненнем дзелімся цудоўнай навіной!
Наша калекцыя L&MR MECHANICAL атрымала Winner-узнагароду міжнароднай прэміі German Design Award у катэгорыі Excellent Product Design - Luxury Goods. Прэмія з'яўляецца адной з самых прэстыжных узнагарод у галіне і прысуджаецца Нямецкім саветам па дызайне, што існуе з 1953 года.
Калекцыя L&MR MECHANICAL, натхнёная прамысловай рэвалюцыяй XVIII – XIX стст., прысвечана адкрыццю чыгункі Ліверпуль - Манчэстэр у Вялікабрытаніі. Яна адрозніваецца канцэптуальным дызайнам з рознымі дасылкамі да тэмы і спецыяльным ключом Hvilina-winder для прэміяльнага аўтаматычнага механізму Miyota 9029.
У журы German Design Award увайшлі вядомыя міжнародныя эксперты ў галіне дызайну. Прафесіяналы ацэньвалі прадукты па шырокім спектры крытэрыяў, такіх як функцыянальнасць, агульная канцэпцыя, дызайн, інавацыйнасць, даўгавечнасць і інш.
Узнагарода нямецкага конкурсу стала трэцяй для нас у 2023 годзе. Мы ганарымся тым, што ствараем прадукты, якія натхняюць!
*Прэмія German Design Award – гэта галоўная міжнародная прэмія Нямецкага савета па дызайне. Яе місія – адзначыць і прадэманстраваць свету ўнікальныя прадукты, якія пашыраюць межы дызайну. Кожны год адзначаныя ўзнагародамі рашэнні становяцца «новым словам» на міжнароднай дызайнерскай сцэне. Заснаваная ў 2012 годзе, прэмія German Design Award стала адным з самых прэстыжных конкурсаў дызайну ў свеце.
Вы можаце азнаёміцца з конкурснай працай па наступнай спасылцы: https://www.german-design-award.com/en/the-winners/gallery/detail/47006-lmr-mechanical-watch-collection.html