Сябры, мы з вялiкiм гонарам расказываем аб новай перамозе HVILINA!
Калекцыя L&MR MECHANICAL атрымала срэбную ўзнагароду ў катэгорыі Watches – Wristwatches на прэстыжным конкурсе дызайну NY Product Design Awards 2024 у Нью-Ёрку.
Наша калекцыя L&MR MECHANICAL, натхнёная прамысловай рэвалюцыяй XVIII – XIX стст, прысвечана адкрыццю чыгункі Ліверпуль-Манчэстэр у Вялікабрытаніі. Яна адрозніваецца канцэптуальным дызайнам з рознымі дасылкамі да тэмы і спецыяльным ключом Hvilina-winder для прэміяльнага аўтаматычнага механізму Miyota 9029.
Дзякуем усім, хто падтрымлівае і верыць у нас! Мы гатовы ісці далей і дасягаць новых вышынь.
* Прэмія NY Product Design Awards была заснавана International Awards Associate (IAA) дзеля прызнання і пашырэння магчымасцяў дызайнераў, якія сваімі распрацоўкамі робяць свет лепшым. Журы конкурсу складаецца з міжнароднай экспертнай супольнасці паважаных і вопытных спецыялістаў, якія вызначылicя ў сваёй галiне. У гэтым годзе ў склад журы ўвайшло 14 экспертаў з 11 краін.
Азнаёміцца з конкурснай працай можна па спасылцы: https://nydesignawards.com/winner-info.php?id=1801