Бясплатная дастаўка

l&mr rainhill trials silver

З калекцыяй L&MR Rainhill Trials каманда HVILINA працягвае даследаваць эпоху прамысловай рэвалюцыі XVIIIXIX стагоддзяў, узяўшы за аснову канцэпцыі падзею, што паслужыла пачаткам развіцця чыгуначнага транспарту і стала вяршыняй інжынернай і канструктарскай думкі, знакам прагрэсу свайго часу: адкрыццё чыгункі Манчэстэр – Ліверпуль (скар. L&MR ад Liverpool and Manchester Railway) у Вялікабрытаніі.

Натхненнем для новай калекцыі L&MR Rainhill Trials паслужыла дзіўнае спаборніцтва, якога да таго моманту яшчэ не бачыў свет: першая і адзіная ў сваім родзе гонка паравозаў. Выпрабаванне, якое атрымала назву Рэйнхільскія спаборніцтвы, адбылося ў 1829 годзе за год да адкрыцця чыгункі Манчэстэр – Ліверпуль. Мэтай спаборніцтваў зяўлялася выяўленне лепшага паравоза для выкарыстання на будучай чыгунцы.

Адметнымі адзнакамі калекцыі L&MR Rainhill Trials зяўляюцца трохмерныя дэталізаваныя стрэлкі-лакаматывы, выкананыя з металу. Стылізаваныя паравозы прыводзяцца ў рух кастамізаваным швейцарскім механізмам Sellita SW200 з аўтападзаводам, які можна назіраць праз складаны шкілетанізаваны цыферблат.

Характарыстыкі:

  • механізм – Sellita SW200-1b, 26 рубінавых камянёў, запас ходу – 41 гадзіна, дакладнасць ходу – 12+30 секунд у суткі;
  • трохмерныя стылізаваныя стрэлкі-лакаматывы, вырабленыя з металу з пакрыццём; памер абектаў: Rocket – 3,9 x 2,1 x 2 мм, Novelty – 3,9 x 2,1 x 1,6 мм;
  • кастамізацыя механізма: платы, масты, сектар;
  • камбінаваны шкілетанізаваны цыферблат;
  • шкло франтальнае і задняга вечка – сапфіравае; франтальнае шкло з двухбаковым антыблікавым пакрыццём;
  • матэрыял корпуса – нержавеючая сталь; 
  • хутказдымны раменьчык з натуральнай скуры;
  • воданепранікальнасць – 50 м;
  • дыяметр корпуса – 41,2 мм;
  • агульная вышыня корпуса гадзінніка – 12,8 мм;
  • шырыня рэменя – 22 мм;
  • лімітаваная серыя 500 шт;
  • гарантыя – 24 мес;
  • тэрмін службы – ад 10 гадоў.

За дадатковы кошт даступна опцыя выбара нумара з лімітаванай серыі.

Гадзіннікі даступныя для перадзамовы са спецыяльнай зніжкай 25%. У продаж гадзіннікі паступяць у маі.

Артыкул: P194211115
5200 BYN 3900 BYN (Зніжка 25%)
Дастаўка да дзвярэй і ПВЗ ( CDEK, Autolight і інш.)
Дастаўка да дзвярэй і ПВЗ ( CDEK, Autolight і інш.)
Вытворца ТАА
Вытворца ТАА "Гадзіннікавая мануфактура Хвіліна", Рэспубліка Беларусь, Мінск, вул. Даўгабродская 16
Апiсанне

Вынік Рэйнхільскіх спаборніцтваў стаў паваротным пунктам у гісторыі індустрыялізацыі, супастаўным па ўплыве з вынаходствам інтэрнэту ці першага самалёта. Праз 20 гадоў чыгункі звяжуць буйнейшыя гарады па ўсёй Еўропе і Амерыцы, што дасць магчымасць у разы хутчэй перамяшчаць грузы і перадаваць інфармацыю. L&MR Rainhill Trials гэта ода смеласці і вынаходлівасці, інжынернаму майстэрству, якое змяніла свет.

Мадэлі атрымалі зусім новы корпус у індустрыяльным стылі, які падкрэслівае канцэптуальную задуму калекцыі. Форма ў спалучэнні з паліраванымі і сацініраванымі паверхнямі корпуса, дапоўненая фактурнай завадной галоўкай, адсылаюць да механічных элементаў эпохі прамысловай рэвалюцыі, разам з тым падтрымліваючы дынаміку цыферблата.

Кампазіцыйна цыферблат падзелены на тры кольцы індыкацыі, злучаныя паміж сабой стылізаванымі дэпо, паміж якімі рухаюцца абёмныя стрэлкі-лакаматывы. У цэнтры кампазіцыі размешчана секундная стрэлка. Цягнік, які рухаецца па вонкавым радыусе, зяўляецца гадзіннікавай стрэлкай, у сваю чаргу цягнік па ўнутраным радыусе – хвіліннай. Фіксаванне часу адбываецца пры перасячэнні пачаткам паравоза чарговай адзнакі індыкацыі.

Для зручнасці счытвання часу, калі гадзіннікавы лакаматыў хаваецца ў адным з чатырох дэпо, паралельна яму ўсталявана кантрасная дублюючая гадзіннікавая стрэлка, якая размешчана на адным радыусе з хвілінным лакаматывам, але канструкцыйна стаіць ніжэй за яго.

Выключна мініяцюрныя стылізаваныя паравозы (памер кожнага не перавышае ў даўжыню 4 мм і 2 мм у вышыню!) адрозніваюцца высокага ўзроўню дэталізацыяй і маюць розны дызайн. Гэта стала магчымым дзякуючы працяглым эксперыментам з тэхналогіямі вырабу і матэрыяламі.

Гадзіннікавы лакаматыў натхнёны дызайнам паравоза Rocket, спраектаванага Робертам Стывенсанам, які атрымаў перамогу ў спаборніцтвах. Дызайн хвіліннага лакаматыва адсылае да паравоза Novelty, які быў спраектаваны Джонам Эрыксанам і Джонам Брэйтвейтам і заняў другое месца на спаборніцтвах, першапачаткова быўшы фаварытам публікі.

Асобнай увагі заслугоўвае стыль індыкацыі, у якім спалучаюцца розныя элементы – ад лічбаў і пазнак да абёмных стылізаваных шруб, гарманічна абяднаных і вытрыманых у індустрыяльнай эстэтыцы калекцыі.

Скрозь цыферблат можна ўбачыць усталяваны ў гадзінніку швейцарскі механізм Sellita SW200, 26 рубінавых камянёў, запас ходу 41 гадзіна, дакладнасць ходу – 12+30 секунд у суткі. Спецыяльна для гэтай калекцыі гадзіннікаў быў распрацаваны шкілетанізаваны варыянт платы і мастоў механізма.

Задняе вечка мадэляў выканана з нержавеючай сталі ў індустрыяльным стылі. Празрыстая цэнтральная частка з сапфіравага шкла дэманструе работу механізма. Дызайн кастамізаванага сектара механізма выкананы ў выглядзе патэрна, які паўтарае элементы шкілетанізаванага цыферблата; ніжняя частка дэкарыравана гравіроўкай. 

Корпус выкананы з нержавеючай сталі, франтальнае шкло – сапфіравае з двухбаковым антыблікавым пакрыццём, воданепранікальнасць – 50 м, раменьчык зроблены з натуральнай скуры.

Лімітаваная калекцыя прадстаўлена чатырма мадэлямі, якія адрозніваюцца каляровымі рашэннямі. Усяго будзе выпушчана 500 шт. кожнай мадэлі. У камплекце таксама пастаўляецца спецыяльны трэвел-кейс. 

ВАМ МОЖА СПАДАБАЦЦА
Даведацца пра з'яўленне
Благодарим за интерес! Ваши данные отправлены.
Наверх
ЗАМОВА Ў 1 КЛІК

Сапраўдным пацвярджаю, што я азнаёмлены і згодны з умовамі аферты і палітыкі канфідэнцыяльнасці.