Міжнародная дастаўка
Прамысловая рэвалюцыя XVIII–XIX стст. стала знакавай падзеяй у жыцці грамадства і прывяла да індустрыялізацыі. Яна суправаджалася урбанізацыяй насельніцтва, хуткім эканамічным ростам і павышэннем узроўню якасці жыцця. За грунт канцэпцыі была ўзята падзея 1830 года: адкрыццё чыгункі Манчэстэр – Ліверпуль (анг. Liverpool and Manchester Railway) у Вялікабрытаніі. Яна паклала пачатак развіцця чыгуначнага транспарту, які быў вянком інжынернай і канструктарскай думкі, сімвалам прагрэсу таго часу.
Калекцыя “L&MR MECHANICAL” была ўганаравана пераможніцкай ўзнагародай на прэстыжным конкурсе дызайну “German Design Awards 2024”, а таксама была адзначана залатой і плацінавай узнагародай на міжнародным конкурсе дызайну “MUSE Design Awards” у 2023 і 2025 годзе у ЗША. Кварцавыя і механічныя мадэлі з калекцыі “L&MR” былі адзначаны срэбнымі ўзнагародамі на міжнародным конкурсе дызайну “NY Product Design Awards” у 2022, 2024 i 2025 годзе. Аб калекцыі пісалі такія аўтарытэтныя выданні, як WATCHPRO, HYPEBEAST, T3.com і Time&Tide.
Дэталёвей пра калекцыю ў апісанні да мадэляў!
Выберите категории, которые разрешаете использовать. Обязательные cookie отключить нельзя. Выбор сохраняется на один год и может быть изменён в любое время через ссылку «Настройки cookie» на сайте.
Подробнее: политика обработки персональных данных и перечень файлов cookie .