Вынік Рэйнхільскіх спаборніцтваў стаў паваротным пунктам у гісторыі індустрыялізацыі, супастаўным па ўплыве з вынаходствам інтэрнэту ці першага самалёта. Праз 20 гадоў чыгункі звяжуць буйнейшыя гарады па ўсёй Еўропе і Амерыцы, што дасць магчымасць у разы хутчэй перамяшчаць грузы і перадаваць інфармацыю. L&MR Rainhill Trials – гэта ода смеласці і вынаходлівасці, інжынернаму майстэрству, якое змяніла свет.
Мадэлі атрымалі зусім новы корпус у індустрыяльным стылі, які падкрэслівае канцэптуальную задуму калекцыі. Форма ў спалучэнні з паліраванымі і сацініраванымі паверхнямі корпуса, дапоўненая фактурнай завадной галоўкай, адсылаюць да механічных элементаў эпохі прамысловай рэвалюцыі, разам з тым падтрымліваючы дынаміку цыферблата.

Кампазіцыйна цыферблат падзелены на тры кольцы індыкацыі, злучаныя паміж сабой стылізаванымі “дэпо”, паміж якімі рухаюцца аб’ёмныя стрэлкі-лакаматывы. У цэнтры кампазіцыі размешчана секундная стрэлка. Цягнік, які рухаецца па вонкавым радыусе, з’яўляецца гадзіннікавай стрэлкай, у сваю чаргу цягнік па ўнутраным радыусе – хвіліннай. Фіксаванне часу адбываецца пры перасячэнні пачаткам паравоза чарговай адзнакі індыкацыі.
Для зручнасці счытвання часу, калі гадзіннікавы лакаматыў хаваецца ў адным з чатырох дэпо, паралельна яму ўсталявана кантрасная дублюючая гадзіннікавая стрэлка, якая размешчана на адным радыусе з хвілінным лакаматывам, але канструкцыйна стаіць ніжэй за яго.

Выключна мініяцюрныя стылізаваныя паравозы (памер кожнага не перавышае ў даўжыню 4 мм і 2 мм у вышыню!) адрозніваюцца высокага ўзроўню дэталізацыяй і маюць розны дызайн. Гэта стала магчымым дзякуючы працяглым эксперыментам з тэхналогіямі вырабу і матэрыяламі.
Гадзіннікавы лакаматыў натхнёны дызайнам паравоза Rocket, спраектаванага Робертам Стывенсанам, які атрымаў перамогу ў спаборніцтвах. Дызайн хвіліннага лакаматыва адсылае да паравоза Novelty, які быў спраектаваны Джонам Эрыксанам і Джонам Брэйтвейтам і заняў другое месца на спаборніцтвах, першапачаткова быўшы фаварытам публікі.

Асобнай увагі заслугоўвае стыль індыкацыі, у якім спалучаюцца розныя элементы – ад лічбаў і пазнак да аб’ёмных стылізаваных шруб, гарманічна аб’яднаных і вытрыманых у індустрыяльнай эстэтыцы калекцыі.
Скрозь цыферблат можна ўбачыць усталяваны ў гадзінніку швейцарскі механізм Sellita SW200, 26 рубінавых камянёў, запас ходу – 41 гадзіна, дакладнасць ходу – 12+30 секунд у суткі. Спецыяльна для гэтай калекцыі гадзіннікаў быў распрацаваны шкілетанізаваны варыянт платы і мастоў механізма.

Задняе вечка мадэляў выканана з нержавеючай сталі ў індустрыяльным стылі. Празрыстая цэнтральная частка з сапфіравага шкла дэманструе работу механізма. Дызайн кастамізаванага сектара механізма выкананы ў выглядзе патэрна, які паўтарае элементы шкілетанізаванага цыферблата; ніжняя частка дэкарыравана гравіроўкай.
Корпус выкананы з нержавеючай сталі, франтальнае шкло – сапфіравае з двухбаковым антыблікавым пакрыццём, воданепранікальнасць – 50 м, раменьчык зроблены з натуральнай скуры.

Лімітаваная калекцыя прадстаўлена чатырма мадэлямі, якія адрозніваюцца каляровымі рашэннямі. Усяго будзе выпушчана 500 шт. кожнай мадэлі. У камплекце таксама пастаўляецца спецыяльны трэвел-кейс.
