Бясплатная дастаўка

green screen matrix

Абноўленая мадэль у рамках ужо вядомай калекцыі, выпушчаная спецыяльным абмежаваным тыражом у 100 адзінак.

Характарыстыкі:

  • лімітаваная серыя – 100 шт;
  • габарыты – 37х50х7,7 мм;
  • механізм – кварцавы швейцарскі Ronda 705 з працягласцю работы на адным элеменце сілкавання да 5 гадоў;
  • дакладнасць ходу – 10 / + 20 секунд у месяц;
  • шкло – сапфіравае;
  • матэрыял корпуса і бранзалета – нержавеючая сталь;
  • воданепранікальнасць – 50 м;
  • каляндар;
  • люмінесцэнтнае пакрыццё Superluminova;
  • гравіроўка на заднім вечку;
  • бранзалет на магнітнай зашпільцы;
  • у камплекце дадатковы раменьчык з натуральнай скуры.
Артыкул: H06.710.33.052.02

Паважаны кліент, дзякуй за Вашу зацікаўленасць. Нажаль дадзенай калекцыі ўжо нама ў наяўнасці. Пакіньце, калі ласка, Вашы дадзеныя, і мы паведамім Вас пра з'яўленне новых дызайнерскіх калекцый гадзіннікаў на спецыяльных умовах.

Даведацца пра з'яўленне
Апiсанне

Гадзіннік выкананы ў мінімалістычным стылі з вялікай колькасцю адсылак да эстэтыкі карыстальніцкіх інтэрфейсаў канца 80-х – пачатку 90-х гадоў і натхнёны такімі культавымі творамі, як Чужы, Fallout і Тэтрыс. Асноўнай ідэяй калекцыі з’яўляецца перадача духу таго часу: пачатку эры камп’ютарных тэхналогій і актыўнае ўкараненне іх у паўсядзённае жыццё.  

Кожная з трох мадэляў гадзіннікаў атрымала назву адной з моў праграмавання, якія былі папулярныя ў тыя гады: Basic, Python, Delphi –  знешні выгляд кожнай з мадэляў пераклікаецца з дызайнам інтэрфейсаў вышэйназваных моў.

Дызайн гадзінікаў з’яўляецца сучаснай інтэрпрэтацыяй графічнай эстэтыкі тых гадоў. Стылізацыя піксельнай графікі на цыферблаце, прастакутная форма корпуса са строгімі, сечанымі гранямі, таніраванае шкло з чорнымі рамкамі па краях і друк лагатыпа на ім – адсылка да папулярнага дызайну электронных гадзіннікаў 80-х – пачатку 90-х гадоў. Разам з тым мінімалістычны дызайн і бранзалет на магнітнай зашпільцы з’яўляюцца атрыбутамі сучасных гадзіннікаў. Спалучэнне гэтых рашэнняў стварае цэласную карціну, гарманічна дапаўняючы адзін аднаго.

Яшчэ адной цікавай асаблівасцю калекцыі з’яўляецца прымяненне розных спосабаў апрацоўкі паверхняў і іх арганічнае спалучэнне ў адным вырабе: гарызантальнае і вертыкальнае сацініраванне, паліроўка і маціраванне. Таксама ў дадзенай мадэлі прыменена швейцарская тэхналогія Superluminova – гэта люмінесцэнтнае пакрыццё, якое забяспечыць яркае доўгае свячэнне элементаў цыферблата ў цёмны час сутак.

У калекцыі прысутнічаюць цікавыя адсылкі: стрэлкі гадзінніка маюць пазы – 3 пазы на гадзіннай і 5 на хвіліннай, што ў суме дае лік 8 і сімвалізуе адзін байт; дадаткова да стандартнага пакету дакументацыі прыкладаецца брашура з кароткім зашыфраваным пасланнем на шаснаццатковым кодзе.

ВАМ МОЖА СПАДАБАЦЦА
Даведацца пра з'яўленне
Благодарим за интерес! Ваши данные отправлены.
Наверх
ЗАМОВА Ў 1 КЛІК

Сапраўдным пацвярджаю, што я азнаёмлены і згодны з умовамі аферты і палітыкі канфідэнцыяльнасці.