Бясплатная дастаўка

nombro retrowave

Сучасны свет хуткі і пагружаны ў найновыя тэхналогіі, якія працяты лічбавай прасторай. У ёй кожны з нас праводзіць не менш часу, чым у рэальнасці.

Жанр кіберпанку, які зарадзіўся ў 80-х гадах мінулага стагоддзя і за папулярызацыю якога ўзяліся таленавітыя пісьменнікі-фантасты, сёння стаў яшчэ больш актуальным. Так, наша новая калекцыя "NOMBRO" грунтуецца на гэтай тэме!

Характарыстыкі:

  • механізм – кварцавы швейцарскі Ronda 703 (Swiss made, 5 рубінавых камянёў);
  • працягласць работы на адным элеменце сілкавання да 5 гадоў;
  • дакладнасць ходу – 10 / + 20 секунд у месяц;
  • шкло – сапфіравае з антыблікавым пакрыццём;
  • матэрыял корпуса – нержавеючая сталь 316L;
  • люмінесцэнтнае пакрыццё Superluminova;
  • воданепранікальнасць – 50 м;
  • дыяметр корпуса – 41 мм;
  • габарыты – 51,5*43,7*9,2 мм;
  • таўшчыня корпуса – 9,2 мм;
  • раменьчык з натуральнай скуры (hand made);
  • лімітаваная серыя –1000 шт.

Іншыя гадзіннікі калекцыі "NOMBRO" зараз у наяўнасці: NOMBRO INDUSTRIAL

Артыкул: H013.410.16.041
519 BYN 469 BYN (Зніжка 10%)
Дастаўка па ўсім свеце праз адсочванне па трэк-нумару
Дастаўка па ўсім свеце праз адсочванне па трэк-нумару
Апiсанне

Творы ў стылі кіберпанку падымаюць не толькі праблематыку ўзаемаадносін паміж чалавекам і сучаснымі тэхналогіямі, але і такія тэмы, як кітч, няроўнасць і ўплыў чалавека на навакольнае асяроддзе. Гэта робіць жанр глыбокім і самадастатковым, нягледзячы на яго маладосць.

Асаблівасць стылю «кіберпанк» – гэта выкарыстанне такіх матэрыялаў, як шкло, метал, скура, а таксама футурыстычных і грубых формаў. Такой з'яўляецца і калекцыя "NOMBRO". Масіўны складаны корпус ёсць візітная картка калекцыі. Ён спраектаваны нашымі інжынерамі і дызайнерамі, натхнёнымі філасофіяй жанру. Тым часам сапфіравае шкло гадзіннікаў засцеражэ іх ад дробных драпін.

У эстэтыцы жанру пераважаюць начныя гарадскія пейзажы і вялікая колькасць штучнага неонавага святла. Дызайн цыферблата і індыкацыі мадэлі ўвасабляюць гэты элемент стылю. Вертыкальныя палосы на цыферблаце сімвалізуюць гарадскія шашы, а падсвятленне індыкацыі і стрэлак Superluminova уначы дазволіць камфортна арыентавацца ў часе.

У гадзінніку ўсталяваны надзейны кварцавы швейцарскі механізм з павышаным тэрмінам службы крыніцы сілкавання да 5 гадоў. Папружка выканана з натуральнай скуры высокай якасці.

Задняя вечка гадзінніка стылізавана пад інтэрактыўную сэнсарную індыкацыю, што падтрымлівае агульную канцэпцыю дызайну.

Назва калекцыі "NOMBRO" напісана на мове эсперанта і перакладаецца як «лічба». Эсперанта – гэта адна з найбольш паспяховых, штучна створаных моў, якая была дастаткова папулярнай у 20-я гады мінулага стагоддзя. Яна была рэкамендавана Лігай Нацый да вывучэння ў якасці другой пасля роднай яе краінам-удзельніцам. Назвы мадэляў узяты з назваў жанраў музыкі, якія адносяцца да кіберпанку.

ВАМ МОЖА СПАДАБАЦЦА
Даведацца пра з'яўленне
Благодарим за интерес! Ваши данные отправлены.
Наверх
ЗАМОВА Ў 1 КЛІК

Сапраўдным пацвярджаю, што я азнаёмлены і згодны з умовамі аферты і палітыкі канфідэнцыяльнасці.