Бясплатная дастаўка

star chronicle quartz rose cloud

Калекцыя HVILINA “Star Chronicle” натхнёная міфамі і легендамі Беларусі пра Месяц і Сонца, а таксама ўяўленнем нашых продкаў пра нябесную механіку. Шмат якія з гэтых паданняў паўсталі да з’яўлення пісьменства. 

Сабраць рэдкі матэрыял камандзе “HVILINA” дапамагла Ірына Клімковіч – журналістка і публіцыстка, экс-супрацоўніца Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь, суаўтар энцыклапедычнага слоўніка «Беларуская міфалогія». 

У апісанні да мадэляў Вы зможаце азнаёміцца з дызанейрскімі і інжынернымі рашэннямі, а таксама з некаторымі здзіўляльнымі гісторыямі, якія паслужылі грунтам для стварэння калекцыі “Star Chronicle”. Поўны збор міфаў апублікаваны на нашым сайце ў раздзеле "Навіны".

Характарыстыкі:

  • гендэр – жаночыя;
  • механізм – Miyota JP21 Multi-Function quartz, запас ходу – 36 месяцаў;
  • функцыі: дата ў месяцы, дзень на тыдні, 24-гадзіннікавы цыферблат;
  • шкло франтальнае – сапфіравае;
  • матэрыял корпуса – нержавеючая сталь;
  • хутказдымны раменьчык з натуральнай скуры з зашпількай "матыль";
  • воданепранікальнасць – 50 м;
  • гравіроўка – на задняй вечцы, на завадной галоўцы;
  • дыяметр корпуса – 39 мм;
  • таўшчыня корпуса – 10,9 мм;
  • шырыня раменьчыка – 18 мм;
  • лімітаваная серыя – 500 шт. кожнай мадэлі;
  • колер раменьчыка - сіні;
  • гарантыя - 12 месяцаў;
  • тэрмін службы - 10 гадоў.
Наяўнасць: Ёсць у наяўнасці
790 BYN 711 BYN (Зніжка 10%)
Апiсанне

Уяўленне нашых продкаў пра касмічны парадак і ўзаемадзеянне свяцілаў на небасхіле змянялася з плынню стагоддзяў пад уплывам навукі, культуры і рэлігіі. Але шмат якія, нават самыя архаічныя паданні, ёсць адлюстраванне рэальных астранамічных падзей. Калекцыя “Star Chronicle” натхнёная гэтымі неверагоднымі аповедамі.

У якасці візуальнай выявы Месяца і Сонца на цыферблаце дызайнерамі “HVILINA” была распрацавана стылізацыя выявы арыгінальнага герба Францыска Скарыны XVI стагоддзі.

Не выпадкова для адлюстравання Месяца на цыферблаце была ўзята ягоная форма ў выглядзе поўні. У архаічнай традыцыі Месяц і поўня успрымаліся як два розныя нябесныя целы. Поўня увасабляла мужчынскасць, Месяц – жаночасць. Кампазіцыйна цыферблат уяўляе сабою небасхіл са змесцаванымі на ім Месяцам і Сонцам, выкананымі ў стылі сярэдневяковага выяўленчага мастацтва: масіўныя стрэлкі складанай формы, узор у выглядзе зорнага неба, элементы індыкацыі.

Згодна аднаму са старажытных міфаў, які захаваўся пад назвамі «Нябесная сям'я» ці «Нябеснае вяселле», Сонца і Месяц уяўляюць сабою ідэальную шлюбную пару: Сонца ёсць жаночы пачатак, які ўвасабляе ідэальную гаспадыню, Месяц – мужчынскі і паўстае ідэальным гаспадаром. Зоркі – іхнія дзеці. Космас – гэта церам і двор, што ў сукупнасці ўвасабляе бездакорна спарадкаваны Сусвет.

Але нават у гэтым ідэальным парадку часам здараюцца парушэнні, галоўным вінаватым якіх робіцца Месяц у сілу зменлівасці сваёй прыроды. Так, часам ён заляцаўся да Венеры, завошта быў сурова пакараны Перуном. Астранамічна гэта адпавядае перыядычным збліжэнням Венеры і Месяца на небасхіле.

У гадзініках усталяваны кварцавы механізм Miyota JP21 Multi-Function з запасам ходу 36 месяцаў на адным элеменце сілкавання. Гадзіннікі абсталяваны каляндарнымі дыскамі, якія адлюстроўваюць дзень у месяцы і дзень на тыдні, а таксама маюць дублявальны 24-гадзіннікавы цыферблат. Корпус выраблены з нержавеючай сталі. На завадной галоўцы выканана фірмовая гравіроўка. Сапфіравае шкло надзейна абароніць ад драпін. Воданепранікальнасць складае 50 м.

Гравіроўка на задняй вечцы выканана ў выглядзе стылізацыі выявы арыгінальнага герба Францыска Скарыны XVI стагоддзі. Калекцыя ёсць лімітаваная, усяго будзе выпушчана 500 шт. кожнай мадэлі.

Аб'ёмная скрынка выканана ў выглядзе імправізаванай батлейкі. Батлейка – гэта беларускі народны тэатр лялек, што атрымаў шыранне з пачатку XVI стагоддзя. Дызайн скрынкі ўвасабляе тэатральнасць і лірычнасць, з якой нашы продкі апісвалі назіраныя імі з'явы. Скрынка можа ўмясціць дзьве мадэлі – мужчынскую і жаночую для парнай замовы.

У рамках выпуску лімітаванай калекцыі 1% мадэляў будзе выраблены з унікальным друкам на каляндарным дыску. Выява будзе размешчана замест аднаго з лікаў даты; для жаночых мадэляў — гэта выява зайца, звязанага з Сонцам. «Зайчык» — гэта светлавая пляма ад Сонца. На Купалле лічылася, што Сонца гуляе зайчыкамі, рассыпаецца на мноства частак, а затым раптам збіраецца ў адзін круг, што сімвалізуе адзінства і гармонію прыроды. Мэтанакіравана абраць такія мадэлі немагчыма, яны знойдуць сваіх уладальнікаў у выпадковым парадку.

ВАМ МОЖА СПАДАБАЦЦА
Даведацца пра з'яўленне
Благодарим за интерес! Ваши данные отправлены.
Наверх
ЗАМОВА Ў 1 КЛІК

Сапраўдным пацвярджаю, што я азнаёмлены і згодны з умовамі аферты і палітыкі канфідэнцыяльнасці.