Калекцыя - удзельнік Тыдня моды ў Нью-Йорке'21
Сучасная інтэрпрэтацыя камп’ютарнай эстэтыкі канца 80-х – пачатку 90-х гадоў, увасобленая ў дызайне кварцавых наручных гадзіннікаў. Калекцыя складаецца з трох мадэляў унісекс. Бясплатная дастаўка ва ўсе краіны свету.
Характарыстыкі:
.
Гадзіннік выкананы ў мінімалістычным стылі з вялікай колькасцю адсылак да эстэтыкі карыстальніцкіх інтэрфейсаў канца 80-х – пачатку 90-х гадоў і натхнёны такімі культавымі творамі, як Чужы, Fallout і Тэтрыс. Асноўнай ідэяй калекцыі з’яўляецца перадача духу таго часу: пачатку эры камп’ютарных тэхналогій і актыўнае ўкараненне іх у паўсядзённае жыццё.
Кожная з трох мадэляў гадзіннікаў атрымала назву адной з моў праграмавання, якія былі папулярныя ў тыя гады: Basic, Python, Delphi – знешні выгляд кожнай з мадэляў пераклікаецца з дызайнам інтэрфейсаў вышэйназваных моў.
Дызайн гадзінікаў з’яўляецца сучаснай інтэрпрэтацыяй графічнай эстэтыкі тых гадоў. Стылізацыя піксельнай графікі на цыферблаце, прастакутная форма корпуса са строгімі, сечанымі гранямі, таніраванае шкло з чорнымі рамкамі па краях і друк лагатыпа на ім – адсылка да папулярнага дызайну электронных гадзіннікаў 80-х – пачатку 90-х гадоў. Разам з тым мінімалістычны дызайн і бранзалет на магнітнай зашпільцы з’яўляюцца атрыбутамі сучасных гадзіннікаў. Спалучэнне гэтых рашэнняў стварае цэласную карціну, гарманічна дапаўняючы адзін аднаго.
Яшчэ адной цікавай асаблівасцю калекцыі з’яўляецца прымяненне розных спосабаў апрацоўкі паверхняў і іх арганічнае спалучэнне ў адным вырабе: гарызантальнае і вертыкальнае сацініраванне, паліроўка і маціраванне. Таксама ў дадзенай мадэлі прыменена швейцарская тэхналогія Superluminova – гэта люмінесцэнтнае пакрыццё, якое забяспечыць яркае доўгае свячэнне элементаў цыферблата ў цёмны час сутак.
У калекцыі прысутнічаюць цікавыя адсылкі: стрэлкі гадзінніка маюць пазы – 3 пазы на гадзіннай і 5 на хвіліннай, што ў суме дае лік 8 і сімвалізуе адзін байт; дадаткова да стандартнага пакету дакументацыі прыкладаецца брашура з кароткім зашыфраваным пасланнем на шаснаццатковым кодзе.