Дастаўка па ўсім свеце

l&mr rocket

Новая калекцыя L&MR, выкананая ў стылі Industrial і натхнёная эпохай прамысловай рэвалюцыі, прысвечана падзеі 1830 года: адкрыццю чыгункі Манчэстэр – Ліверпуль (скар. L&MR ад Liverpool and Manchester Railway) у Вялікабрытаніі, што паслужыла пачаткам развіцця чыгуначнага транспарту, які з'яўляўся вяршыняй інжынернай і канструктарскай думкі, сімвалам прагрэсу таго часу.

 

Характарыстыкі:

  • механізм – швейцарскі кварцавы Ronda 762;
  • шкло – сапфіравае;
  • матэрыял корпуса – нержавеючая сталь;
  • раменьчык з натуральнай скуры;
  • воданепранікальнасць – 30 м;
  • гравіроўка на заднім вечку;
  • памер авальнай частцы корпуса 34х40х8,4 мм;
  • агульны памер корпуса 39х49,5х10,9 мм;
  • шырыня раменьчыка – 22 мм;
  • лімітаваная серыя 1000 шт;
  • унісекс.

 

Калекцыя даступная для перадзамовы, на якую дзейнічае зніжка 25 %. У продаж гадзіннікі паступяць 15 снежня. Пасля з’яўлення гадзіннікаў у наяўнасці поўная цана складзе 452 BYN.

Артыкул: H010.509.16.011
452 BYN 339 BYN (Зніжка 25%)
ПЕРАДЗАМОВА

Дастаўка па ўсім свеце

Дабавіць да параўнання Перайцi да параўнання
Апiсанне

Прамысловая рэвалюцыя XVIII–XIX стст. стала знакавай падзеяй у жыцці грамадства і прывяла да індустрыялізацыі. Яна суправаджалася урбанізацыяй насельніцтва, хуткім эканамічным ростам і павышэннем узроўню якасці жыцця. Гэты перыяд гісторыі быў напоўнены вялікай колькасцю новых адкрыццяў і смелых рашэнняў, якія натхнілі нас на стварэнне калекцыі L&MR.

У аснову канцэпцыі лягло адкрыццё ў Вялікабрытаніі першай у свеце чыгункі, дзе выкарыстоўваліся выключна паравыя машыны, ніколі не ўжывалася конная цяга і курсіраванне цягнікоў ажыццяўлялася строга па раскладзе.

Бакавіцы корпуса ў анфас стылізаваны пад чыгуначныя рэйкі.

У профіль дызайн бакавых граняў навеяны канструкцыяй бэлечных мастоў, якія часта выкарыстоўваюцца для пракладкі чыгуначных шляхоў.

Заводная галоўка выканана ў выглядзе шасцікантовіка для падтрымкі стылю і агульнай канцэпцыі калекцыі.

Цыферблат гадзінніка выкананы ў стылі мінімалізм. Дызайн хвіліннай стрэлкі – сучасная інтэрпрэтацыя дызайну еўрапейскіх вакзальных гадзіннікаў тых стагоддзяў. Выдзеленая колерам адзнака на 27-й хвіліне –  адсылка да цікавага гістарычнага факта: цягнікі па чыгунцы Ліверпуль – Манчэстэр курсіравалі з хуткасцю 27 км / г.

Калекцыя ўключае ў сябе тры мадэлі, якія адрозніваюцца каляровымі рашэннямі. Кожная мадэль названа адным з відаў цягнікоў, якія курсавалі па гэтай чыгунцы. Так, мадэль у белым колеры атрымала назву Rocket, мадэль у чорным колеры – Phoenix, нюдавая – Speedwell. На заднім вечку кожнай з мадэляў выгравіраваны адпаведны ёй цягнік.

На скрынцы намаляваная падрабязная тапаграфічная карта, на якой паказаны маршрут чыгункі Ліверпуль-Манчэстэр.

Корпус гадзінніка выкананы з нержавеючай сталі, воданепранікальнасць – 30 м, шкло – сапфіравае, механізм – Ronda 762, матэрыял раменьчыка – натуральная скура.

ВАМ МОЖА СПАДАБАЦЦА
ПЕРАДЗАМОВА
sale
Cпецыяльная зніжка 25% толькі па перадзамове
wirst
Дадатковы раменьчык
wirst
Выбар нумару ў лімітаванай калекцыі
pay
Надзейны плацеж праз верыфікаваную плацежную сістэму
dilivery
Дастаўка па ўсім свеце праз адсочванне па трэк-нумару
Даведацца пра з'яўленне
Благодарим за интерес! Ваши данные отправлены.
Наверх
ЗАМОВА Ў 1 КЛІК