Калекцыя ад “HVILINA” пад назваю “Star Chronicle” натхнёная міфамі і легендамі Беларусі пра Месяц і Сонца, а таксама ўяўленнем нашых продкаў пра нябесную механіку. Шмат якія з гэтых паданняў паўсталі да з’яўлення пісьменства.
Сабраць рэдкі матэрыял камандзе “HVILINA” дапамагла Ірына Клімковіч – журналістка і публіцыстка, экс-супрацоўніца Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь, суаўтар энцыклапедычнага слоўніка «Беларуская міфалогія».
У апісанні да мадэляў Вы зможаце азнаёміцца з дызанейрскімі і інжынернымі рашэннямі, а таксама з некаторымі здзіўляльнымі гісторыямі, якія паслужылі грунтам для стварэння калекцыі “Star Chronicle”. Поўны збор міфаў апублікаваны на нашым сайце ў раздзеле "Навіны".
Характарыстыкі:
Гадзіннікі даступныя для перадзамовы са спецыяльнай зніжкай 25%. У продаж гадзіннікі паступяць у снежні.
Уяўленне нашых продкаў пра касмічны парадак і ўзаемадзеянне свяцілаў на небасхіле змянялася з плынню стагоддзяў пад уплывам навукі, культуры і рэлігіі. Але шмат якія, нават самыя архаічныя паданні, ёсць адлюстраванне рэальных астранамічных падзей. Калекцыя “Star Chronicle” натхнёная гэтымі неверагоднымі аповедамі.
У якасці візуальнай выявы Месяца і Сонца на цыферблаце дызайнерамі “HVILINA” была распрацавана стылізацыя выявы арыгінальнага герба Францыска Скарыны XVI стагоддзі.
Не выпадкова для адлюстравання Месяца на цыферблаце была ўзята ягоная форма ў выглядзе поўні. У архаічнай традыцыі Месяц і поўня успрымаліся як два розныя нябесныя целы. Поўня увасабляла мужчынскасць, Месяц – жаночасць. Кампазіцыйна цыферблат уяўляе сабою небасхіл са змесцаванымі на ім Месяцам і Сонцам, выкананымі ў стылі сярэдневяковага выяўленчага мастацтва: масіўныя стрэлкі складанай формы, узор у выглядзе зорнага неба, элементы індыкацыі.
Згодна аднаму са старажытных міфаў, які захаваўся пад назвамі «Нябесная сям'я» ці «Нябеснае вяселле», Сонца і Месяц уяўляюць сабою ідэальную шлюбную пару: Сонца ёсць жаночы пачатак, які ўвасабляе ідэальную гаспадыню, Месяц – мужчынскі і паўстае ідэальным гаспадаром. Зоркі – іхнія дзеці. Космас – гэта церам і двор, што ў сукупнасці ўвасабляе бездакорна спарадкаваны Сусвет.
Але нават у гэтым ідэальным парадку часам здараюцца парушэнні, галоўным вінаватым якіх робіцца Месяц у сілу зменлівасці сваёй прыроды. Так, часам ён заляцаўся да Венеры, завошта быў сурова пакараны Перуном. Астранамічна гэта адпавядае перыядычным збліжэнням Венеры і Месяца на небасхіле.
У гадзінніках усталяваны японскі механізм Miyota 9122 premium automatic з 26-ю рубінавымі камянямі. Гадзіннікі абсталяваны каляндарнымі дыскамі, якія адлюстроўваюць дзень у месяцы, дзень на тыдні і месяц. Корпус выраблены з нержавеючай сталі. Завадная галоўка дэкаравана аб'ёмным фірмавым шчытом. Сапфіравае шкло франтальнай і задняй вечкі надзейна абароніць ад драпін. Воданепранікальнасць складае 100 метраў.
Празрыстая задняя вечка агаляе адмыслова выраблены сектар механізма з друкам, выкананым у выглядзе батлейкі, дзе Сонца і Месяц паўстаюць галоўнымі героямі «касмічнага тэатра». Батлейка – гэта беларускі народны тэатр лялек, што атрымаў шыранне з пачатку XVI стагоддзя. Стылізацыя батлейкі на сектары механізма ўвасабляе тэатральнасць і лірычнасць, з якой нашы продкі апісвалі назіраныя імі з'явы.
Аб'ёмная скрынка таксама выканана ў выглядзе імправізаванай батлейкі і можа ўмясціць дзьве мадэлі – мужчынскую і жаночую для парнай замовы. Калекцыя ёсць лімітаваная, усяго будзе выпушчана 500 шт. кожнай мадэлі.
У рамках выпуску лімітаванай калекцыі 1% мадэляў будзе выраблены з унікальным друкам на каляндарным дыску. Выява будзе размешчана замест аднаго з лікаў даты; для мужчынскіх мадэляў — гэта выява быка, якая асацыюецца з Месяцам. Іх сувязь вядомая яшчэ з часоў палеаліту, калі людзі заўважылі, што ў маладзік серп начнога свяціла нагадвае рогі быка. Такім чынам мы падкрэсліваем сімволіку нябеснага свяціла, якое сімвалізуе моц, цвёрдасць і настойлівасць. Мэтанакіравана абраць такія мадэлі немагчыма, яны знойдуць сваіх уладальнікаў у выпадковым парадку.