Бясплатная дастаўка

green screen python

Калекцыя - удзельнік Тыдня моды ў Нью-Йорке'21  

Сучасная інтэрпрэтацыя камп’ютарнай эстэтыкі канца 80-х – пачатку 90-х гадоў, увасобленая ў дызайне кварцавых наручных гадзіннікаў. Калекцыя складаецца з трох мадэляў унісекс. Бясплатная дастаўка ва ўсе краіны свету.

Характарыстыкі:

  • лімітаваная серыя –1000 шт;
  • габарыты – 37х50х7,7 мм;
  • механізм – кварцавы швейцарскі Ronda 705 з працягласцю работы на адным элеменце сілкавання да 5 гадоў;
  • дакладнасць ходу – 10 / + 20 секунд у месяц;
  • шкло – сапфіравае;
  • матэрыял корпуса і бранзалета – нержавеючая сталь;
  • воданепранікальнасць – 50 м;
  • каляндар;
  • люмінесцэнтнае пакрыццё Superluminova;
  • гравіроўка на заднім вечку;
  • бранзалет на магнітнай зашпільцы.

.

Артыкул: H06.710.33.052
Наяўнасць: Ёсць у наяўнасці
790 BYN 632 BYN (Зніжка 20%)
Бясплатная дастаўка
Бясплатная дастаўка
Апiсанне

Гадзіннік выкананы ў мінімалістычным стылі з вялікай колькасцю адсылак да эстэтыкі карыстальніцкіх інтэрфейсаў канца 80-х – пачатку 90-х гадоў і натхнёны такімі культавымі творамі, як Чужы, Fallout і Тэтрыс. Асноўнай ідэяй калекцыі з’яўляецца перадача духу таго часу: пачатку эры камп’ютарных тэхналогій і актыўнае ўкараненне іх у паўсядзённае жыццё.  

Кожная з трох мадэляў гадзіннікаў атрымала назву адной з моў праграмавання, якія былі папулярныя ў тыя гады: Basic, Python, Delphi –  знешні выгляд кожнай з мадэляў пераклікаецца з дызайнам інтэрфейсаў вышэйназваных моў.

Дызайн гадзінікаў з’яўляецца сучаснай інтэрпрэтацыяй графічнай эстэтыкі тых гадоў. Стылізацыя піксельнай графікі на цыферблаце, прастакутная форма корпуса са строгімі, сечанымі гранямі, таніраванае шкло з чорнымі рамкамі па краях і друк лагатыпа на ім – адсылка да папулярнага дызайну электронных гадзіннікаў 80-х – пачатку 90-х гадоў. Разам з тым мінімалістычны дызайн і бранзалет на магнітнай зашпільцы з’яўляюцца атрыбутамі сучасных гадзіннікаў. Спалучэнне гэтых рашэнняў стварае цэласную карціну, гарманічна дапаўняючы адзін аднаго.

Яшчэ адной цікавай асаблівасцю калекцыі з’яўляецца прымяненне розных спосабаў апрацоўкі паверхняў і іх арганічнае спалучэнне ў адным вырабе: гарызантальнае і вертыкальнае сацініраванне, паліроўка і маціраванне. Таксама ў дадзенай мадэлі прыменена швейцарская тэхналогія Superluminova – гэта люмінесцэнтнае пакрыццё, якое забяспечыць яркае доўгае свячэнне элементаў цыферблата ў цёмны час сутак.

У калекцыі прысутнічаюць цікавыя адсылкі: стрэлкі гадзінніка маюць пазы – 3 пазы на гадзіннай і 5 на хвіліннай, што ў суме дае лік 8 і сімвалізуе адзін байт; дадаткова да стандартнага пакету дакументацыі прыкладаецца брашура з кароткім зашыфраваным пасланнем на шаснаццатковым кодзе.

ВАМ МОЖА СПАДАБАЦЦА
Даведацца пра з'яўленне
Благодарим за интерес! Ваши данные отправлены.
Наверх
ЗАМОВА Ў 1 КЛІК

Сапраўдным пацвярджаю, што я азнаёмлены і згодны з умовамі аферты і палітыкі канфідэнцыяльнасці.