Бясплатная дастаўка

КАЛАБАРАЦЫЯ З КРАМАЙ ZORKA VENERA

 

Зорка Венера ўзышла над зямлёю,

Светлыя згадкі з сабой прывяла...

Помніш, калі я спаткаўся з табою,

Зорка Венера ўзышла.

                     М. Багдановiч

 

Лірычныя радкі з верша М. Багдановіча “Зорка Венера ўзышла над зямлёю...” натхнілі каманду гадзіннікавай мануфактуры HVILINA і крамы ZORKA VENERA на стварэнне сумеснай лімітаванай калекцыі з аднайменнай назвай “ZORKA VENERA”.

 

 

Гадзіннік выкананы ў мінімалістычным стылі з ужываннем вялікай колькасці арыгінальных дызайнерскіх рашэнняў

 

 

1. На цыферблаце намаляваны не проста зоркі – гэта сузор’і, што свецяцца ў цемры: Малая Мядзведзіца, Дракон і Цэфей з Палярнай зоркай у цэнтры. На заднім вечку сіметрычна адлюстраваны ўвесь начны небасхіл з характарыстыкамі гадзінніка на беларускай лацінцы.

 

 

2. Для яшчэ большага пагружэння ў касмічную і планетарную тэматыкі цыферблат гадзінніка падзелены на 24 гадзіны, замест звыклых 12, і складаецца з двух асноўных частак: дзённай і начной. На правай частцы намаляваны лагатыпы двух кампаній, на левай – зорнае неба і каляндар.

 

 

3. Асобнай увагі заслугоўвае стрэлка. На зваротным канцы стрэлкі размяшчаецца Стылізаваная планета Венера, якая ў вячэрні і начны час з’яўляецца на небасхіле цыферблата.

 

4. Аднак асноўнай асаблівасцю гадзінніка з’яўляецца зрушэнне класічнага цыферблата на 90 градусаў адносна стандартнага размяшчэння. Дзяленне на 12:00 светлавога дня размяшчаецца насупраць календара і дзялення 00:00. Для гэтага спатрэбілася дапрацоўка механізма.

 

 

5. Гадзіннік выкананы на базе кварцавага швейцарскага механізма. Корпус гадзінніка з нержавеючай сталі, шкло мінеральнае загартаванае. Воданепранікальнасць – 30 метраў. Люмінафор на стрэлцы і на цыферблаце забяспечыць свячэнне элементаў у цёмны час сутак. Папружка выраблена з натуральнай скуры. Габарыты: дыяметр 42,5 мм, таўшчыня 9,5 мм, шырыня рамяня 22 мм.

 

 

 

ONLINER: https://people.onliner.by/2020/03/05/zorka-3

KYKY.ORG:  https://kyky.org/news/belarus-kotoryy-obvinyal-zavod-luch-v-krazhe-idei-vse-taki-vypustit-svoi-chasy

THE-VILLAGE: https://www.the-village.me/village/service-shopping/stylenews/280663-zorka-venera-clocks

CITYDOG.BY:  https://citydog.by/post/zaden-zorka-venera/

Наверх
ЗАМОВА Ў 1 КЛІК

Сапраўдным пацвярджаю, што я азнаёмлены і згодны з умовамі аферты і палітыкі канфідэнцыяльнасці.