Бясплатная дастаўка

vycinanka susvietnae dreva (world tree green)

Лізавета Чырвонцава ёсць мастачка, якая прысвяціла больш за 30 гадоў працы з выцінанкай. Яе творы складаюць вялікую колькасць экспазіцый у беларускіх і замежных музеях, а таксама знаходзяцца ў прыватных калекцыях па ўсім свеце. Дызайн калекцыі "Выцінанка" распрацаваны сумесна з Лізаветай і ёсць аўтарская адаптацыя яе твораў спецыяльна для брэнда "HVILINA".

Характарыстыкі:

  • механізм – кварцавы швейцарскі Ronda 762;
  • працягласць работы на адным элеменце сілкавання да 3 гадоў;
  • дакладнасць ходу – 10 / + 20 секунд у месяц;
  • шкло – мінеральнае;
  • матэрыял корпуса – нержавеючая;
  • воданепранікальнасць – 30 м;
  • дыяметр корпуса – 35 мм;
  • габарыты – 35*37.4*8.1 мм;
  • таўшчыня корпуса – 9,2 мм;
  • раменьчык з натуральнай скуры – 14 мм;
  • лімітаваная серыя –1000 шт;
  • гарантыя - 12 месяцаў;
  • тэрмін службы - 10 гадоў.
Артыкул: H014.209.36.090
Наяўнасць: Ёсць у наяўнасці
449 BYN 382 BYN
Дастаўка да дзвярэй і ПВЗ ( CDEK, Autolight і інш.)
Дастаўка да дзвярэй і ПВЗ ( CDEK, Autolight і інш.)
Апiсанне

Выцінанка – адзін з самых старажытных відаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, які ўзнік у Кітаі пасля вынаходніцтва паперы. Тэхналогія вырабу паперы з часам стала вядомай і ў іншых краінах.

З 16-га стагоддзя ў Еўропе сярод шляхты пачала распаўсюджвацца сілуэтная выразка (чорна-белыя рэалістычныя малюнкі людзей, прыродныя матывы, бытавыя сцэны).

У 80-я гады 20-га стагоддзя прафесійныя мастакі пачалі творчую працу над адраджэннем выцінанкі. Сучасная беларуская выцінанка стала адным з распаўсюджаных відаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.  Яна адрозніваецца разнастайнай тэматыкай, тэхнікай выканання, дызайнерскімі рашэннямі, але заўсёды арыентуецца на народныя традыцыйныя матывы.

Калекцыя "Выцінанка" была натхнёная творамі таленавітай мастачкі. Кожная мадэль грунтуецца на адным з яе твораў. Усяго было ўзята тры творы Лізаветы Чырвонцавай – "Дрэва жыцця з аленямі", "Папараць-кветка", "Людзі і дрэва". Кожная з іх мае сваю трактоўку і значэнне. На грунце кожнай мадэлі былі распрацаваны два каляровых рашэнні.

Мадэль "Выцінанка "Сусветнае дрэва" (Tree of Life) была натхнёная творам "Дрэва жыцця з аленямі".

Міфалагічны сюжэт дадзенага твора распавядае аб універсальным вобразе вечнага жыцця ў прадстаўленні продкаў як ўвасабленні Сусвету, які складаецца з трох частак. Верх, крона і галіны сімвалізуюць усёахопны вобраз неба; сярэдзіна – гэта зямля; ніз і карані – сімвалічная сувязь з продкамі. Дрэва расце ў святым цэнтры Сусвету. Траістая структура таксама характарызуе плынь часу: будучыня, сучаснасць, мінулае; чалавека: нашчадкі, сучаснікі, продкі; а таксама цыкл жыцця чалавека. Малюнак сусветнага дрэва сімвалізуе бясконцасць, вечнасць, адраджэнне, урадлівасць.

Дрэва жыцця – гэта развіццё, рост і рух уверх. Спіральныя элементы ў кроне дрэва – сімвал бясконцасці і плыні часу. Вобразы аленяў абазначаюць сувязь духоўнага з матэрыяльным. Яны з'яўляюцца пасярэднікамі паміж верхнім чароўным светам і ніжнім светам продкаў. Іх рогі – гэта галіны сусветнага дрэва, а раслінныя матывы звязаны з энергіяй урадлівасці.

У беларускай традыцыі алень быў адным з галоўных татэмных жывёл. У народнай творчасці гэты вобраз асацыяваўся з усходам, святлом, чысцінёй, абнаўленнем, адраджэннем і высакароднасцю. Аленя параўноўваюць з Сонцам. Лічылася, што ў яго ёсць духоўная сіла і адвага для барацьбы са злом. Гэта эмблема багацця, дастатку і гармоніі ў сямейным жыцці.

Лаканічная форма корпуса і стрэлак гарманічна падкрэслівае цыферблат. На заднім вечку выгравіраваны подпіс Лізаветы Чырвонцавай, а таксама будзе выгравіраваны нумар з лімітаванай серыі.

У гадзінніку усталяваны надзейны кварцавы швейцарскі механізм "Ronda", яго корпус выраблены з нержавеючай сталі. Акрамя гэтага, у іх усталявана загартаванае мінеральнае шкло, а матэрыял папружкі – натуральная скура.

ВАМ МОЖА СПАДАБАЦЦА
Даведацца пра з'яўленне
Благодарим за интерес! Ваши данные отправлены.
Наверх
ЗАМОВА Ў 1 КЛІК

Сапраўдным пацвярджаю, што я азнаёмлены і згодны з умовамі аферты і палітыкі канфідэнцыяльнасці.