Калекцыя TWELVE MINUTES была адзначана залатой узнагародай на міжнародным конкурсе дызайну MUSE Design Awards 2024 у ЗША.
Калекцыя HVILINA "TWELVE MINUTES" створана ў калабарацыі з вядомым партугальскім гейм-дызайнерам Луісам Антоніа па матывах аднайменнай гульні, у якасці акцёраў агучкі якой выступілі Джэймс МакЭвой, Дэйзі Рыдлі і Уілем Дэфо.
Дызайн ёсць стылізацыя гадзінніка, які носіць галоўны герой у гульні. Асноўная асаблівасць калекцыі заключаецца ў магчымасці трансфармаваць наручны гадзіннік у кішэнны. У гадзінніку выкарыстоўваецца кварцавы механізм Miyota са зваротным ходам стрэлак, для падтрымання агульнай канцэпцыі.
Характарыстыкі:
За дадатковы кошт даступна мажлiвасць набыць раменьчык iншага колеру.
Гульня "TWELVE MINUTES" — гэта інтэрактыўны трылер у рэальным часе з выглядам зверху пра чалавека, які трапіў у часовую пятлю. У гульні спалучаюцца напружанне фільма "Ззяне", адчуванне клаўстрафобіі з фільма "Акно ў двор" і фрагментарная структура фільма "Памятай".
Луіс, стваральнік сцэнарыст "12 Minutes" вядомы сваёй выдатнай працай у якасці вядучага 3D-мастака ў папулярнай гульне "The Witness", якая атрымала ўзнагароду BAFTA Games; яго больш ранняя праца ўключае пасаду мастака ў "Rockstar Games" у гульнях "Manhunt 2" і "Midnight Club LA".
Гадзіннік HVILINA "TWELVE MINUTES" закліканы разнастаіць досвед выкарыстання наручнага гадзінніка і падарыць новыя магчымасці свайму ўладальніку. Стыль мінімалізму адсылае да арыгінальнага дызайну гадзінніка ў гульне.
У гадзінніку выкарыстоўваецца механізм са зваротным ходам стрэлак; гэта падкрэслівае ідэю часовай пятлі, якую падняў аўтар у гульне.
Корпус абсталяваны ўтоенымі пазамі з мацаваннямі, якія дазваляюць мяняць папружку на карабін з ланцужком і ператвараюць наручны гадзіннік у кішэнны.
Адзнакі з 11:58 да 12:10 маюць іншы колер: менавіта за гэтыя 12 хвілін у гульні адбываюцца ўсе падзеі.
Корпус гадзінніка выкананы з нержавеючай сталі, надзейны японскі механізм Miyota 2037 з запасам ходу крыніцы сілкавання да 3 гадоў забяспечыць дакладнасць, а сферычнае сапфіравае шкло засцеражэ ад драпін.
На заднім вечку выканана гравіроўка. У камплект уключаны папружка з натуральнай скуры і фірмовы ланцужок з карабінам. Калекцыя лімітаваная і прадстаўлена 4 мадэлямі, кожная з якіх будзе выпушчана ў колькасці 350 шт.