Бясплатная дастаўка
Асноўнай ідэй стварэння калекцыі паслужыла падзея, якая адбылася амаль 500 гадоў таму: 29 верасня 1529 года быў зацверджаны і ўведзены ў дзеянне першы Статут Вялікага Княства Літоўскага – вярхоўны закон таго часу, правобраз сучаснай Канстытуцыі. Ён рэгламентаваў пытанні грамадзянскага, крымінальнага і працэсуальнага права. Статут з’яўляецца помнікам беларускага пісьменства і юрыдычнай думкі. Прагрэсіўнасць мыслення нашых продкаў таго часу, бачанне неабходнасці пераменаў натхнілі нас на стварэнне калекцыі STATUT.