Бясплатная дастаўка

l&mr mechanical lion

Калекцыя L&MR MECHANICAL была адзначана залатой узнагародай на міжнародным конкурсе дызайну MUSE Design Awards 2023 у ЗША, а таксама была ўдастоена Winner-узнагароды на прэстыжным конкурсе дызайну German Design Awards 2024.  

Калекцыя L&MR, выкананая ў стылі Industrial і натхнёная эпохай прамысловай рэвалюцыі, прысвечана падзеі 1830 года: адкрыццю чыгункі Манчэстэр – Ліверпуль (скар. L&MR ад Liverpool and Manchester Railway) у Вялікабрытаніі, што паслужыла пачаткам развіцця чыгуначнага транспарту, які з'яўляўся вяршыняй інжынернай і канструктарскай думкі, сімвалам прагрэсу таго часу.

Візітнай карткай абноўленых мадэляў стаў новы механізм Miyota 9029 premium automatic, 24 рубінавыя камяні, а таксама спецыяльны ключ Hvilina-winder для яго заводу. Перапрацаваны дызайн задняй вечкі зараз дэманструе працу механізма; на маятніку выканана стылізаванае гравіраванне. Зведаў змены і агульны выгляд гадзіннікаў, які зрабіўся больш стрыманым і вытанчаным: абноўлены дызайн цыферблата з дадатковым вакном, што дэманструе элемент механізму, стыль індыкацыі і абноўлены дызайн корпуса.

Характарыстыкі:

• механізм – Miyota 9029 premium automatic, 24 рубінавыя камяні, запас ходу – 42 гадзіны, дакладнасць ходу – 10+30 секунд в сутки;
• шкло франтальнае і задняй вечкі – сапфіравае;
• матэрыял корпуса – нержавеючая сталь;
• хутказдымны раменьчык – натуральная скура;
• воданепранікальнасць – 50 м;
• гравіраванне – на задняй вечцы;
• стылізаваная пячатка цягніка на сектары механізма;
• памер авальнай часткі корпусу – 34х40х8,4 мм;
• агульны памер корпуса – 39,2х51,1х10 мм;
• шырыня раменьчыка – 22 мм;
• лімітаваная серыя – 200 шт.

Гадзіннiк даступны для папярэдняй замовы са спецыяльнай зніжкай 25%. У продаж гадзіннік паступіць 16 мая. У рамках мануфактурнай вытворчасці гадзіннікі вырабляюцца часткамі. Другая частка партыі дадзенай мадэлі ў продаж паступіць у верасні: папярэднія заказы, аформленыя з 10.04.2024.

1188 BYN 890 BYN (Зніжка 25%)
Дастаўка да дзвярэй і ПВЗ ( CDEK, Autolight і інш.)
Дастаўка да дзвярэй і ПВЗ ( CDEK, Autolight і інш.)
Апiсанне

Прамысловая рэвалюцыя XVIII–XIX стст. стала знакавай падзеяй у жыцці грамадства і прывяла да індустрыялізацыі. Яна суправаджалася урбанізацыяй насельніцтва, хуткім эканамічным ростам і павышэннем узроўню якасці жыцця. Гэты перыяд гісторыі быў напоўнены вялікай колькасцю новых адкрыццяў і смелых рашэнняў, якія натхнілі нас на стварэнне калекцыі L&MR.

У аснову канцэпцыі лягло адкрыццё ў Вялікабрытаніі першай у свеце чыгункі, дзе выкарыстоўваліся выключна паравыя машыны, ніколі не ўжывалася конная цяга і курсіраванне цягнікоў ажыццяўлялася строга па раскладзе.

Бакавіцы корпуса ў анфас стылізаваны пад чыгуначныя рэйкі.

Асноўныя асаблівасці абноўленых мадэляў ёсць новы механізм і спецыяльны завадны ключ Hvilina-winder.

Незвычайнае рашэнне, прынятае нашымі канструктарамі і дызайнерамі, нацэлена на тое, каб разнастаіць досвед выкарыстання гадзіннікаў, а таксама вырашыць шэраг тэхнічных выклікаў, якія паўстаюць з-за складанага корпуса з наянаўсцю стратных бакавых рэек.

Дызайн заваднога ключа Hvilina-winder выкананы з адсылкай да эстэтыкі стылю “Industrial” з фірмовым гравіраваннем.

Абноўлены цыферблат гадзіннікаў выкананы ў больш стрыманым, класічным стылі і цяпер мае вакно, якое дэманструе працу механізма. Выдзеленая колерам адзнака на 27-й хвіліне –  адсылка да цікавага гістарычнага факта: цягнікі па чыгунцы Ліверпуль – Манчэстэр курсіравалі з хуткасцю 27 км / г.

Таксама адной з асноўных асаблівасцяў мадэляў стаў перапрацаваны дызайн задняй вечкі. Празрыстая цэнтральная частка, ахіленая стылізаваным зубістым колам, зараз дэманструе працу механізма.

Калекцыя ўключае ў сябе тры мадэлі, якія адрозніваюцца каляровымі рашэннямі. Кожная мадэль названа адным з відаў цягнікоў, якія курсавалі па гэтай чыгунцы: Rocket, Phoenix, Northum (ад Northumbrian), Planet, Swiftsure, Lion. На маятніку механізму кожнай з мадэляў выканана гравіроўка адпаведнага ёй цягніка, а таксама дата адкрыцця чыгункі.

Корпус гадзіннікаў выкананы з нержавеючай сталі, воданепранікальнасць – 50 м, шкло – сапфіравае, матэрыял раменьчыка – натуральная скура.

ВАМ МОЖА СПАДАБАЦЦА
Даведацца пра з'яўленне
Благодарим за интерес! Ваши данные отправлены.
Наверх
ЗАМОВА Ў 1 КЛІК

Сапраўдным пацвярджаю, што я азнаёмлены і згодны з умовамі аферты і палітыкі канфідэнцыяльнасці.