Бясплатная дастаўка
Непаўторная прыгажосць роднай прыроды натхніла нас на стварэнне калекцыі AZIORY, якая ўключае ў сябе чатыры віды гадзіннікаў, выкананых у чатырох каляровых рашэннях: зялёным, сінім, чорным і пясочным. Першыя тры колеры былі ўзятыя з назваў азёр нашай краіны, апошні – сімвалізуе празрыстасць вод Возера Глыбокае, якое з’яўляецца самым чыстым возерам у Беларусі. Корпус гадзінніка выкананы з нержавеючай сталі з сапфіравым шклом, матэрыял папружкі – натуральная скура з зашпількай-матыльком. На заднім вечку – гравіроўка фірмовага лагатыпа кампаніі. Гадзіннік выкананы на базе кварцавага механізма, але таксама ёсць магчымасць набыць AZIORY з механічным механізмам.