Калекцыя “L&MR” натхнёная эпохай прамысловай рэвалюцыі і прысвечана падзеі 1830 года: адкрыццю чыгункі Манчэстэр – Ліверпуль (скар. L&MR ад Liverpool and Manchester Railway) у Вялікабрытаніі, што стала пачаткам развіцця чыгуначнага транспарту. Чыгуначны транспарт таго часу лічыўся вянком інжынернай і канструктарскай думкі, сімвалам прагрэсу. У розныя гады калекцыя “L&MR” атрымала чатыры міжнародныя ўзнагароды на конкурсах дызайну, у тым ліку прэстыжную пераможніцкую ўзнагароду ў вядучым конкурсе “German Design Award 2024” у катэгорыі Выдатны дызайн прадукцыі – прадметы раскошы”. Пра калекцыю пісалі такія аўтарытэтныя выданні, як “WATCHPRO”, “HYPEBEAST”, “T3.com” і “Time&Tide”.
Візітная картка механічных мадэляў “L&MR” ёсць складаная канструкцыя корпуса з вертыкальна размешчанай завадной галоўкай, а таксама спецыяльны ключ “Hvilina-winder” для заводкі механізму. Дызайн абноўленых мадэляў выкананы ў сучаснай інтэрпрэтацыі стылю “Art deco”, які складае яшчэ больш смелых адсылак да канцэпцыі калекцыі. У гадзінніках усталяваны механізм “Miyota 9029 premium automatic” з 24-ма рубінавымі камянямі.
Характарыстыкі:
Гадзіннікі даступныя для перадзамовы са спецыяльнай зніжкай 25%. У продаж гадзіннікі паступяць у чэрвені.
Прамысловая рэвалюцыя XVIII–XIX стст. стала знакавай падзеяй у жыцці грамадства і прывяла да індустрыялізацыі. Яна суправаджалася урбанізацыяй насельніцтва, хуткім эканамічным ростам і павышэннем узроўню якасці жыцця. Гэты перыяд гісторыі быў напоўнены вялікай колькасцю новых адкрыццяў і смелых рашэнняў, якія натхнілі нас на стварэнне калекцыі “L&MR”.
За грунт канцэпцыі была ўзята падзея 1830 года: адкрыццё чыгункі Манчэстэр – Ліверпуль (анг. Liverpool and Manchester Railway) у Вялікабрытаніі. Яна паклала пачатак развіцця чыгуначнага транспарту, які быў вянком інжынернай і канструктарскай думкі, сімвалам прагрэсу таго часу.
Новыя мадэлі захавалі пазнавальны сілуэт корпуса, а таксама галоўную асаблівасць калекцыі: вертыкальнае размяшчэнне завадной галоўкі і спецыяльны ключ “HVILINA-winder” для заводкі механізму. Нязвычайнае рашэнне, прынятае нашымі канструктарамі і дызайнерамі, накіравана на разнастайванне досведу выкарыстання наручных гадзіннікаў, а таксама на вырашэнне шэрагу тэхнічных выклікаў, звязаных з выкананнем складанага корпуса, бакі якога стылізаваны пад чыгуначныя рэйкі ў франтальным выглядзе.
Разам з тым, цалкам перапрацаваны новы цыферблат цяпер змяшчае яшчэ больш смелых адсылак да канцэпцыі калекцыі. Кампазіцыйна цыферблат падзелены на дзве часткі: вонкавую, выкананую ў тэхніцы гільёшы, і ўнутраную — у форме акружнасці з элементамі індыкацыі. Абедзве часткі цыферблата злучаны аб'ёмнай «чыгункай», якая выконвае функцыю адлюстравання хвілінаў.
Часовая індыкацыя прадстаўлена рымскімі лічбамі, якія чаргуюцца з накладнымі знакамі ў выглядзе дэкаратыўных вінтоў. Тут дызайнерамі “HVILINA” быў ужыты падыход дэкампазіцыі: стылізаваныя вінты лагічна звязаны з хвіліннай «чыгункай», якая ўяўляе сабой імітацыю сапраўднай сістэмы мацавання рэяк.
Стрэлкі гадзіннікаў таксама перапрацаваны і выкананы ў стылі “Art deco” у адпаведнасці з агульнай канцэпцыяй новага дызайну мадэляў.
Яшчэ адна заўважная дэталь гадзіннікаў ёсць дэкор, размешчаны над адзнакай у 6 гадзін, у выглядзе таблічкі “Beware of the trains”, дызайн якой паўтарае знешні выгляд аднайменных чыгуначных знакаў XIX-XX стст., што ўсталёўваліся ў Англіі. Адзнака на 27-й хвіліне ёсць адсылка да цікавага гістарычнага факту: цягнікі на чыгунцы «Ліверпуль – Манчэстэр» курсіравалі на хуткасці 27 км/г.
Задняя накрыўка мадэляў выканана з нержавеючай сталі. Празрыстая цэнтральная частка з сапфіравага шкла, заключаная ў стылізаванае зубчастае кола, дэманструе працу механізму. У гадзінніках усталяваны механізм “Miyota 9029 premium automatic” з 24-ма рубінавымі камянямі.
Калекцыя прадстаўлена чатырма мадэлямі, якія адрозніваюцца колерамі. Кожная мадэль названа спалучэннем назваў відаў цягнікоў, якія курсавалі на гэтай чыгунцы, і лікавага індэкса: “Rocket 0-2-2”, “Northum (ад Northumbrian) 0-2-2”, “Planet 2-2-0” і “Lion 0-4-2”. На маятніку механізму кожнай з мадэляў выканана гравіроўка адпаведнага ёй цягніка, а таксама дата адкрыцця чыгункі.
Корпус гадзіннікаў выкананы з нержавеючай сталі, воданепранікальнасць — 50 м, шкло — сапфіравае, матэрыял раменьчыка — натуральная скура.