Бясплатная дастаўка

collection img

STAR CHRONICLE

Калекцыя ад “HVILINA” пад назваю “Star Chronicle” натхнёная міфамі і легендамі Беларусі пра Месяц і Сонца, а таксама ўяўленнем нашых продкаў пра нябесную механіку. Шмат якія з гэтых паданняў нагэтулькі старажытныя, што пачалі сваё існаванне яшчэ да з'яўлення пісьменства. Яны захоўваліся, перадаючыся з вуха на вуха цягам шматлікіх пакаленняў.

 

Дагэтуль у адкрытым доступе ёсць мала інфармацыі на гэту тэму. Паданні раскіданы па вялікай колькасці куткоў нашай краіны. Шмат якія з іх, на жаль, зусім згублены. Але тыя, што захаваліся, камандзе “HVILINA” дапамагла сабраць Ірына Клімковіч журналістка і публіцыстка, экс-супрацоўніца Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь, суаўтар энцыклапедычнага слоўніка «Беларуская міфалогія».

 

У якасці візуальнай выявы Месяца і Сонца на цыферблаце дызайнерамі “HVILINA” была распрацавана стылізацыя выявы арыгінальнага герба Францыска Скарыны XVI стагоддзя. Калекцыя пададзена мужчынскімі механічнымі і жаночымі кварцавымі мадэлямі. Больш дэталёвая інфармацыя аб калекцыі і некаторых легендах знаходзіцца ў апісанні да мадэляў. Поўны збор міфаў апублікаваны на нашым сайце ў раздзеле "Навіны".

 

Калекцыя STAR CHRONICLE была ўганаравана пераможніцкай ўзнагародай на прэстыжным конкурсе дызайну German Design Awards 2025, адзначана залатой узнагародай на міжнародным конкурсе дызайну MUSE Design Awards 2024: Season 2 у ЗША ў намінацыі Fashion Design, а таксама залатой узнагародай на міжнародным конкурсе дызайну NY Product Design Awards 2025: Season 1.

-15% SPECIAL OFFER

SPECIAL OFFER: MEN + WOMEN MODELS
2510 BYN 2120 BYN
1720 BYN
1720 BYN
1720 BYN
1720 BYN
1720 BYN
790 BYN
790 BYN
790 BYN
790 BYN
790 BYN
790 BYN

SOLD OUT

STAR CHRONICLE MECHANICAL BLUE
Распрададзена
Наверх
ЗАМОВА Ў 1 КЛІК

Сапраўдным пацвярджаю, што я азнаёмлены і згодны з умовамі аферты і палітыкі канфідэнцыяльнасці.