Дастаўка па ўсім свеце
Характарыстыкі:
Непаўторная прыгажосць роднай прыроды натхніла нас на стварэнне калекцыі AZIORY MECHANICAL, якая ўключае ў сябе чатыры віды гадзіннікаў, выкананых у чатырох колеравых рашэннях: зялёным, сінім, чорным і пясочным. Першыя тры колеры былі ўзятыя з назваў азёр нашай краіны, апошні – сімвалізуе празрыстасць вод возера Глыбокае, якое з’яўляецца самым чыстым возерам у Беларусі. Корпус гадзінніка выкананы з нержавеючай сталі з сапфіравым шклом, матэрыял раменьчыка – натуральная скура. На заднім вечку – гравіроўка фірмовага лагатыпа кампаніі. Дадзеная мадэль мае празрыстую заднюю крышку з сапфіравым шклом.