Дастаўка па ўсім свеце

narbut silver grey

Георгій Нарбут – адзін з самых вядомых ва Усходняй Еўропе графічных дызайнераў дваццатага стагоддзя. Ён праславіўся сваёй працай са шрыфтамі, а таксама стварэннем шматлікіх ілюстрацый у кнігах і часопісах. Яго рукой былі створаны ілюстрацыі да твораў такіх аўтараў, як Пушкін, Жукоўскі, Крылоў, Андэрсен і многіх іншых.

 

Характарыстыкі:

  • механізм – швейцарскі кварцавы Ronda 762.
  • шкло – сапфіравае.
  • матэрыял корпуса – нержавеючая сталь.
  • раменьчык – хутказдымны з натуральнай скуры (2 ад.)
  • воданепранікальнасць – 30 м.
  • гравіроўка на заднім вечку.
  • дыяметр корпуса – 39 мм.
  • таўшчыня корпуса – 7,6 мм.
  • лімітаваная серыя 1000 шт.
  • унісекс.

 

Пры браніраванні на этапе перадзамовы кошт са зніжкай 25% складзе 239 BYN. Пасля паступлення ў продаж кошт павялічыцца да 319 BYN. Гадзіннік будзе даступны ў канцы мая – пачатку чэрвеня.

Артыкул: H08.809.16.011.04
319 BYN 239 BYN
ПЕРАДЗАМОВА
Дабавіць да параўнання Перайцi да параўнання
Апiсанне

Калекцыя HVILINA NARBUT прысвечана таленту і спадчыне слыннага мастака. У ёй змяшчаецца вялікая колькасць адсылак і графічных прыёмаў, якія выкарыстоўваў вядомы майстар у сваіх працах:

1. Літары N на цыферблаце і O на стрэлцы з'яўляюцца стылізацый шрыфта майстра. Гэтыя літары выбраны невыпадкова, бо менавіта іх напісанне з'яўляецца адной з візітных картак у графічных працах мастака.

Нягледзячы на тое, што Нарбут выкарыстоўваў кірыліцу, літару N часта пісаў на лацінскі манер. Цікавай асаблівасцю напісання гэтага сімвала з'яўляецца дэкаратыўны элемент у выглядзе кропкі на левай злучальнай рысцы.

Літара О знаходзіцца на хвіліннай стрэлцы. Яна мае засечкі ў сваёй верхняй і ніжняй частцы, што з'яўляецца яшчэ адной асаблівасцю, якая адлюстроўвае творчы падыход майстра.

2. У цэнтральнай частцы цыферблата размяшчаецца патэрн з вялікай колькасцю маленькіх трохвугольнікаў, над якім размешчана масіўная гадзіннікавая стрэлка такой жа геаметрычнай формы. Гэтая кампазіцыя сімвалізуе адсылку да патэрнаў мастака, якімі ён часта ўпрыгожваў свае ілюстрацыі. На ўказальным канцы гадзіннікавай стрэлкі таксама выразаны трохвугольнік – ім стрэлка паказвае на час. Заводная галоўка ўпрыгожана гравіроўкай у аналагічным стылі.

3. Гравіроўка на заднім вечку з'яўляецца таксама адсылкай да яго работ са шрыфтамі. На вечку выгравіравана назва калекцыі і тэхнічныя характарыстыкі.

4. Упакоўка з гадзіннікам аформлена ў выглядзе старонак кнігі з самымі вядомымі ілюстрацыямі на вокладках твораў Х. К. Андэрсена.

ВАМ МОЖА СПАДАБАЦЦА
ПЕРАДЗАМОВА
Даведацца пра з'яўленне
Благодарим за интерес! Ваши данные отправлены.
Наверх
ЗАМОВА Ў 1 КЛІК